Сабор Ам’енскай Маці Божай () — кафедральны сабор каталіцкага біскупства з цэнтрам у горадзе Ам’ен (Пікардыя). Паводле свайго аб’ёму (200 000 м³) ён пераўзыходзіць усе гатычныя саборы Францыі.

Ам’енскі, Шартрскі і Рэймскі саборы лічацца эталонамі найчысцейшай готыкі. Архітэктура сабора ўключае ў сябе таксама наступныя элементы гатычнага стылю: высокая або спелая готыка (асабліва апсіды) і палымяная готыка (асабліва вялікая ружа, паўночная вежа, амвон і крэслы са спінкай). Даўжыня сабора 145 м, вышыня скляпення — 42,30 м (блізкая да максімальнай вышыні для архітэктурных збудаванняў такога тыпу). З 1981 г. сабор уваходзіць у спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Памеры thumb|left|150px|Інтэр'ер сабора Даўжыня звонку: 145 м Даўжыня знутры: 133,5 м Шырыня нефа: 14,6 м Шырыня бакавога нефа: 8,65 м Даўжыня трансепта: 70 м Вышыня звода: 42,3 м Вышыня шпіца: 112,7 м Плошча: 7700 м² Унутраны аб'ём: 200 000 м³

Гісторыя Будаўнічыя работы па ўзвядзенні сабора пачаліся ў 1220 годзе. Каля 1236 года быў скончаны неф, а ў 1243 г. — вежы фасада. Толькі ў 1528 годзе быў усталяваны шпіц, які ўзвышаецца над саборам. Верхавіна шпіца знаходзіцца на вышыні 112,7 м над зямлёй.

Катэгорыя:Саборы Францыі Катэгорыя:Збудаванні Францыі ў гатычным стылі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Францыі Катэгорыя:Ам’ен