Гемаглабін (ад — кроў і — шар) — складаны жалезазмяшчальны бялок кроваўтрымальных жывёл, здольны абарачальна звязвацца з кіслародам, забяспечваючы яго перанос у тканкі. У хрыбетных жывёл змяшчаецца ў эрытрацытах, у большасці бесхрыбетных раствораны ў плазме крыві () і можа прысутнічаць у іншых тканках.
Галоўная функцыя гемаглабіну заключаецца ў пераносе дыхальных газаў. У чалавека ў капілярах лёгкіх ва ўмовах лішку кіслароду апошні злучаецца з гемаглабінам.
Гл. таксама Аксігемаметрыя Жалезадэфіцытнае малакроўе
Катэгорыя:Бялкі крыві Катэгорыя:Хромапратэіны Катэгорыя:Транспартныя бялкі