Беатрыса Рэтэльская (каля 1131— ), дачка Іцье, графа Рэтэля, і Беатрысы, дачкі графа Намюра Жафруа I, жонка Ражэра II, караля Сіцыліі.

Беатрыса выйшла замуж за Ражэра ў 1151 годзе. Праз тры гады, 26 лютага 1154 года, Ражэр памёр. Іх адзіная дачка нарадзілася ўжо пасля яго смерці:

Канстанцыя Нарманская, жонка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыха VI

Каралева-ўдава перажыла мужа на 31 год, не выходзячы больш замуж. Яе дачка Канстанцыя стала кіраваць Сіцыліяй з 25 снежня 1194 года.

Спасылкі

Катэгорыя:Каралевы сіцылійскія Катэгорыя:Рэтэльскі дом