thumb|250px|Карта Гданьскага заліва thumb|250px|Пляж Гданьскай бухты Гданьская бухта (Гданьскі заліў, Данцыгская бухта, ; ; ) — заліў у паўднёва-заходняга часткі Балтыйскага мора. Размешчаны паміж Земландскім паўвостравам (на ўсходзе) і паўвостравам Хель (на захадзе). Адкрыты на поўнач, удаецца ў мацярык на 74 км. Шырыня ля ўваходу 107 км. Глыбіня да 115 м у цэнтральнай частцы.

Названы па размешчаным на яе берагах горада Гданьску.

У заліў упадае рака Вісла і мноства іншых меней буйных рэк. Воды Прэголі праз Калінінградскі заліў (які аддзяляецца Балтыйскай касой) і Балтыйскі праліў таксама паступаюць у Гданьскую бухту. Межы бухты адзначаюцца мысамі Таран (на ўсходзе) і Разеве (на захадзе). На паўночным захадзе заліва Пуцкі заліў, які аддзелены Хельскай касой.Тапаграфічная карта N-34-А — 1 : 500 000

Прылівы велічынёй ад меней 0,1 м, змяшаныя. Салёнасць меней 8 ‰.

Зіма 1929 года адзначана рэкордна нізкай тэмпературай — мінус сорак градусаў (Стр.9Скраго З. Архикафедральная базилика в Гданьске Оливе - Путеводитель. –Гданьск: Ярес Словакия. 2007. – С.40.ISBN 978-80-89302-07-9). Заліў цалкам замерз да паўвострава Хель.

На беразе Гданьскага заліва размешчаны буйныя гарады-порты Гдыня, Гданьск, Балтыйск.

Адміністрацыйна берагі заліва адносяцца да Расіі (Калінінградская вобласць) і Польшчы.

Катэгорыя:Залівы Калінінградскай вобласці Катэгорыя:Залівы Польшчы Катэгорыя:Залівы Балтыйскага мора