Аляксандр Грын (, сапр. імя Аляксандр Сцяпанавіч Грыне́ўскі; 23 жніўня 1880 — 8 ліпеня 1932) — рускі і савецкі пісьменнік, празаік, прадстаўнік рамантычнага рэалізму. Сам сябе адносіў да сімвалістаў.
Паходжанне Бацька — Стэфан Яўсеевіч Грынеўскі (1843—1914), удзельнік паўстання Кастуся Каліноўскага 1863—64 гадоў, паходзіў са шляхты Дзісенскага павета Віцебскай губерні. Пасля адбыцця высылкі пасяліўся ў Вяцкай губерні, дзе пабраўся шлюбамАртыкул Ларысы Цімошык «Асоль, рамантычная дзяўчына. Па-беларуску рамантычная…», газета «Звязда», 12.01.2013Артыкул "Беларускія карані «Асоль», газета «Аргументы и факты в Белоруссии». — 2013. — 16 студзеня. — С. 25. Маці — Ганна Сцяпанаўна Ляпкова.
Біяграфічныя звесткі Аляксандр Грын шмат вандраваў па Расіі; неаднойчы арыштоўваўся, быў у ссылцы. У 1919 годзе знаходзіўся ў Віцебску.
Першае апавяданне «Заслуга радавога Панцялеева» (1906) было канфіскавана і знішчана. Напісаў больш за 350 апавяданняў, аповесцей, вершаў, паэм, сатырычных мініяцюр.
Творчасць Апублікаваў зборнік «Славутая кніга» і «Здарэнне на вуліцы Пса» (1915), «Шукальнік прыгод» і «Трагедыя пласкагор’я Суан» (1916). Прозвішча «Грынеўскі» змяніў на псеўданім «Грын» у 1907 годзе.
А. Грын стварыў свой непаўторны свет, авеяны рамантыкай прыгод, і засяліў яго мужнымі, высакароднымі і свабоднымі людзьмі. У яго творах арганічна пераплецены рэальнасць і невычэрпная фантазія, якая адлюстравала вечную мару пра чалавечае шчасце. Да найбольш папулярных належаць аповесць «Пунсовыя ветразі» (1923, экранізавана ў 1961), раманы «Бліскучы свет» (1924, экранізаваны ў 1984), «Залаты ланцуг» (1925), «Бягучая па хвалях» (1928, экранізаваны ў 1967), «Дарога нікуды» (1930) і інш.
Яго творчасць доўгі час замоўчвалася і набыла новае прызнанне ў 1960-я гады.
Выбраная бібліяграфія Собр. соч. Т. 1—6. М., 1980. Собр. соч. (Кн. 1—5). СПб., 1993—94.
Экранізацыі і інсцэнізацыі Асобныя творы экранізаваны.
У 2013 годзе Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр паставіў на сваёй сцэне балет «Асоль» як творчую інтэрпрэтацыю «Пунсовых ветразей»Артыкул пра балет «Асоль» на сайце Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.
Беларускія пераклады Пунсовыя ветразі: [аповесць-феерыя] / Аляксандр Грын. — Мінск : Зміцер Колас, 2015. — 110, с.
Літаратура
Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Памерлі ад раку страўніка