Лопэ дэ Вэга (; поўнае імя — Фелікс Лопэ дэ Вэга і КарпіоНапісанне поўнага імя і прозвішча Фелікс Лопэ дэ Вэга і Карпіо ў адпаведнасці з: , ; , Мадрыд — , Мадрыд) — іспанскі драматург, паэт і празаік. Аўтар больш чым 2000 п’ес, з якіх 425 дайшлі да нашых дзён.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рамесніка-золаташаўца. З ранніх гадоў выявіў незвычайныя творчыя здольнасці (у 10-гадовым узросце пераклаў у вершы «Выкраданне Празерпіны» Клаўдыяна). Вучыўся ва ўніверсітэце ў Алкале, пачаў пісаць вершы.

Універсітэт скончыць яму, аднак, не ўдалося. За сатыру на сям’ю каханай, якая адвергла яго, ён быў асуджаны на 10 гадоў выгнання з Мадрыда. Нягледзячы на гэта, Лопэ вяртаецца ў сталіцу, каб выкрасці новую даму сэрца і таемна ажаніцца з ёй.

У 1588 прыняў удзел у паходзе «Непераможнай армады», пасля паразы якой пасяліўся ў Валенсіі, дзе і стварыў шэраг драматычных твораў для падтрымання сям’і.

Лопэ дэ Вэга быў сакратаром у герцага Альбы (1590), маркіза Мальпіка (1596) і герцага Лемоскага (1598). Да гэтага ж перыяду адносіцца росквіт яго драматычнай творчасці.

У 1609 г. Лопэ дэ Вэга атрымаў званне familiar del Santo oficio de la Inquisición (добраахвотнага слугі інквізіцыі), а ў 1614 прыняў сан святара.

Катэгорыя:Паэты Іспаніі Катэгорыя:Драматургі Іспаніі Катэгорыя:Пісьменнікі Іспаніі Катэгорыя:Драматургі XVI стагоддзя Катэгорыя:Драматургі XVII стагоддзя