thumb|300px|right|Камп’ютарны тамограф

Камп’ю́тарная тамагра́фія — метад неразбуральнага папластовага даследавання ўнутранай структуры аб’екта, быў прапанаваны ў 1972 годзе Годфрэем Хаўнсфілдам і Аланам Кормакам, ганараванымі за гэту распрацоўку Нобелеўскай прэміі. Метад заснаваны на вымярэнні і складанай камп’ютарнай апрацоўцы рознасці паслаблення рэнтгенаўскага выпраменьвання рознымі па шчыльнасці тканкамі.

Камп’ютарная тамаграфія (КТ) — у шырокім сэнсе, сінонім тэрміна тамаграфія (бо ўсе сучасныя тамаграфічныя метады рэалізуюцца з дапамогай камп’ютарнай тэхнікі); у вузкім сэнсе (у якім выкарыстоўваецца значна часцей), сінонім тэрміна рэнтгенаўская камп’ютарная тамаграфія, бо менавіта гэты метад паклаў пачатак сучаснай тамаграфіі.

Рэнтгенаўская камп’ютарная тамаграфія — тамаграфічны метад даследавання ўнутраных органаў чалавека з выкарыстаннем рэнтгенаўскага выпраменьвання.

Некаторыя абсалютныя і адносныя супрацьпаказанні Без кантрасту Цяжарнасць Маса цела больш максімальнай для прыбора

З кантрастам Наяўнасць алергіі на кантрасны прэпарат Нырачная недастатковасць Цяжкі цукровы дыябет Цяжарнасць (тэратагеннае ўздзеянне рэнтгенаўскага выпраменьвання) Цяжкі агульны стан пацыента Маса цела больш максімальнай для прыбора Захворванні шчытападобнай залозы Міеломная хвароба

Літаратура Cormack A.M. Early two-dimensional reconstruction and recent topics stemming from it // Nobel Lectures in Physiology or Medicine 1971—1980. — World Scientific Publishing Co., 1992. — p. 551—563 Hounsfield G.N. Computed Medical Imaging // Nobel Lectures in Physiology or Medicine 1971—1980. — World Scientific Publishing Co., 1992. — p. 568—586 Камп’ютарная тамаграфія — CT Cases.net

Катэгорыя:Рэнтгеналогія Катэгорыя:Тамаграфія