Дэкларацыя Бальфура 1926 года () — заключная справаздача канферэнцыі краін Брытанскай імперыі, якая адбылася ў 1926 годзе. Дакумент атрымаў сваю назву па імі лорда Артура Бальфура, першага графа Бальфурскага.
Асноўнымі прынцыпамі, закладзенымі ў Дэкларацыю Бальфура 1926 года, сталі:
прызнанне роўнага дзяржаўнага статусу Вялікабрытаніі і ўсіх яе дамініёнаў, прызнанне ўсімі краінамі манарха, добраахвотнасць і роўнасць для ўваходжання ў Садружнасць нацый.
Акрамя гэтага, упершыню быў прапанаваны прынцып, паводле якога генерал-губернатары перасталі выконваць ролі кіраўнікоў дзяржаў-дамініёнаў і дыпламатычных прадстаўнікоў Вялікабрытаніі. Таксама ўпершыню быў закладзены прынцып сумеснага манарха, пры якім усе краіны канстытуцыйнай манархіі ўнутры Садружнасці больш не прызнавалі манарха Вялікабрытаніі кіраўніком сваёй дзяржавы і атрымлівалі магчымасць мець уласнага манарха, але пры гэтым асоба манарха заставалася адзінай для ўсіх краін Садружнасці.
Дакумент увайшоў у аснову і атрымаў свой працяг у матэрыялах Вэстмінстэрскага статуту 1931 года.
Гл. таксама
Дэкларацыя Бальфура 1917 года
Катэгорыя:Брытанская імперыя Катэгорыя:Садружнасць нацый Катэгорыя:Гісторыя Новай Зеландыі Катэгорыя:Гісторыя Аўстраліі Катэгорыя:Гісторыя ПАР Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Канады Катэгорыя:Гісторыя Вялікабрытаніі