thumb|right|350px|Кампус Пенсільванскага ўніверсітэта
Пенсільванскі ўніверсітэт або Універсітэт Пенсільваніі () — прыватны ўніверсітэт у горадзе Філадэльфія, штат Пенсільванія, заснаваны ў 1740 годзе Бенджамінам Франклінам. Пенсільванскі ўніверсітэт — адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў і першы ўніверсітэт у ЗША.
Нягледзячы на назву, універсітэт з'яўляецца прыватным і яго часам блытаюць з дзяржаўным Дзяржаўным універсітэтам штата Пенсільванія (Pennsylvania State University), размешчаным у горадзе Стэйт Каледж, а таксама з Філадэльфійскім універсітэтам (Philadelphia University).
У 2011 годзе ўніверсітэт прыняў 12.3 % абітурыентаў, якія падалі дакументы на бакалаўрыят. Гэта быў рэкордна нізкі працэнт прынятых на першы курс студэнтаў за ўсю гісторыю існавання ўніверсітэта.
Бенджамін Франклін, заснавальнік універсітэта, прапагандаваў адукацыйную праграму, якая б факусавалася на практычна карыснай адукацыі для гандлю і грамадскай службы, быўшы ў той жа час сфакусаваным на класіцы.
Школа бізнесу Уортана (), адна з самых прэстыжных і вядомых бізнес-школ свету, з'яўляецца часткай Пенсільванскага ўніверсітэта.
Пры ўніверсітэце з канца XIX стагоддзя існуе Музей археалогіі і антрапалогіі Пенсільванскага ўніверсітэта.
Выбітныя выпускнікі Ірвінг Бакстэр
Гл. таксама Вістараўскі інстытут
Крыніцы
Катэгорыя:Ліга плюшчу Катэгорыя:Універсітэты Пенсільваніі Катэгорыя:Філадэльфія Катэгорыя:Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў ЗША