Іаган Вольфганг ДзёберайнерНапісанне імя і прозвішча Іаган Вольфганг Дзёберайнер у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.109. (; 13 снежня 1780, Хоф — 24 сакавіка 1849, Ена) — нямецкі хімік.
Біяграфія Іаган Вольфганг Дзёберайнер нарадзіўся ў баварскім мястэчку Хоф ў сям'і рамізніка. Не маючы магчымасці атрымаць сярэднюю адукацыю, Дзёберайнер старанна займаўся самаадукацыяй і змог здаць экзамены на пасаду памочніка аптэкара. Каб атрымаць права ўзначальваць аптэкі, у 1800—1803 гг. ён вывучаў натуральныя навукі ў Страсбургу. Вярнуўшыся ў Германію, Дзёберайнер з-за недахопу сродкаў і цэхавых абмежаванняў фармацэўтаў не змог ажыццявіць свае планы. Яго спробы арганізаваць вытворчасць і продаж хімічных рэчываў, а таксама заснаваць навучальную ўстанову па падрыхтоўцы хімікаў-тэхнолагаў таксама не ўвянчаліся поспехам. Тым не менш, шматлікія публікацыі Дзёберайнера аб удасканаленні спосабаў атрымання розных рэчываў былі з ухвалой сустрэты спецыялістамі, і ў 1810 годзе ён пры садзейнічанні І. В. Гётэ быў запрошаны ў Енскі ўніверсітэт на пасаду прафесара.
Спасылкі
Кароткі нарыс гісторыі хіміі Вялікія хімікі
Катэгорыя:Хімікі Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі Енскага ўніверсітэта