Мі́нская плошча — плошча ў жылым масіве Абалонь Абалонскага раёна Кіева.
Размешчана на скрыжаванні Абалонскага праспекта і вуліцы Ляўка Лук’яненкі.
Узнікла ў канцы 1970-х гадоў як безназоўная плошча на стыку новапракладзеных вуліц. Сучасная назва — з 1982 года.
У 1960-1970-я гады Мінскай плошчай таксама называлі і месца скрыжавання праспекта Чырвоных Казакоў (цяпер — праспект Сцяпана Бандэры) і вуліц Новаканстанцінаўскай і Дзям’яна Каротчанкі (цяпер — вуліца Алены Тэлігі) на Куранёўцы (у XIX — 1-й палове ХХ стагоддзя — Траецкая рыначная плошча).
На плошчы размешчаны: сквер з помнікам Арханёлу Міхаілу — заступніку Кіева, рынак «Мінскі», рэстаран хуткага абслугоўвання «McDonald’s», дом побыту «Абалонь» і дзяржаўная раённая адміністрацыя Абалонскага раёна Кіева.
Геаграфічныя каардынаты
Транспарт
Тралейбусы 24, 34 Аўтобусы 88, 99 Маршрутнае таксі 170, 204, 243, 472, 464, 476, 485, 506, 530, 559 Станцыя метро «Мінская»
Паштовы індэкс 01032
Літаратура «Улицы Киева». Справочник. / Под ред. Кудрицкого А. В. — Киев: «Украинская энциклопедия им. М. Бажана», 1995. — 352 с. — ISBN 5-88500-070-0.
Спасылкі Вэб-энцыклапедыя Кіева
Катэгорыя:Плошчы Кіева