thumb|250px|right|Друшляк Друшляк (ад , С.427 - прабіваць наскрозь) — прадмет кухоннай справы ў выглядзе маленькага рондаля або каўша з адтулінамі на дне (а часам і па баках).

Друшляк шырока выкарыстоўваецца на кухні пры падрыхтоўцы страў. Ён прызначаны для аддзялення вадкасці ад цвёрдых рэчываў, напрыклад, пасля варэння макаронаў, круп, бульбы і інш. Таксама друшляк выкарыстоўваецца для мыцця і прамывання ягад, грыбоў, дробнай садавіны і агародніны, а таксама аддзялення тварогавай сыроваткі.

Часцей за ўсё друшляк вырабляюць з лёгкага металу, напрыклад, алюмінія. Таксама ёсць стальныя друшлякі, пакрытыя эмаллю, і друшлякі з нержавеючай сталі. Часам выкарыстоўваецца і пластмаса, але такія друшлякі не рэкамендуецца ўжываць для працэджвання гарачай прадукцыі.

Часта друшлякі вырабляюцца з адной доўгай ножкай або двума кароткімі вушкамі, размешчанымі на процілеглых баках.

Спасылкі

Катэгорыя:Кухонныя прылады