Элізабэт Элен Блэкбёрн (анг. Elizabeth Helen Blackburn; ) — амерыканская вучоная-цытагенетык, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2009) сумесна з Кэрал Грэйдэр і Джэкам Шостакам з фармулёўкай «за адкрыццё механізмаў абароны храмасом целамерамі і фермента целамеразы» па тэорыі, прапанаванай у 1971 годзе прапанаванай Аляксеем Алоўнікавым.

Біяграфія Нарадзілася 26 лістапада 1948 у горадзе Хобарт, Аўстралія ў сям’і практыкуючых урачоў (Harold і Marcia).

Адукацыу атрымала ва Універсітэце Мельбурна (Аўстралія), дзе атрымала ступені бакалаўра (B.Sc., 1970) і магістра (M.Sc., 1972), а таксама ў Darwin College, Cambridge.

Доктарскую ступень (Ph. D.) атрымала ў 1975 годзе ў Кембрыджскім універсітэце, Англія, а ў 1975—1977 гадах працавала ў галіне малекулярнай і клетачнай біялогіі ў Ельскім універсітэце (Канектыкут, ЗША).

У 1978 годзе Блэкбёрн паступіла на працу ў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі, Department of Molecular Biology.

У 1985 годзе Блэкбёрн разам з Кэрал Грэйдэр адкрыла фермент целамеразу.

У 1990 годзе яна перайшла на працу ў Department of Microbiology and Immunology ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Францыска (UCSF), дзе ўзначальвала гэты аддзел з 1993 па 1999.

У 2007 годзе, Блэкбёрн была названая часопісам Time Magazine сярод 100 найбольш уплывовых людзей свету (100 Most Influential People in The World).

Акадэміі і таварыствы Выбрана: Прэзідэнтам Амерыканскага таварыства клеткавай біялогіі у 1998 годзе Членам: American Academy of Arts and Sciences (1991) Лонданскага каралеўскага таварыства (1992) Амерыканскай акадэміі мікрабіялогіі (1993) American Association for the Advancement of Science (2000) Замежны член (Foreign Associate) Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1993) Член Institute of Medicine (2000) Board member of the Genetics Society of America (2000—2002)

Спасылкі

Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Старонка Элізабэт Блэкбёрн на сайце Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Францыска Біяграфія на сайце harvard.edu (па выпадку атрымання звання ганаровага доктара навук Гарвардскага ўніверсітэта)

Катэгорыя:Генетыкі ЗША