Чыкагскі ўніверсітэт () — прыватны ўніверсітэт у ЗША, заснаваны амерыканскім баптысцкім таварыствам дзякуючы ахвяраванням Джона Ракфелера ў 1890 годзе. Шырока вядомы як адзін з лепшых універсітэтаў свету. Да яго так ці інакш адносяцца 79 нобелеўскіх лаўрэатаў (трэцяе месца ў свеце пасля Калумбійскага ўніверсітэта). Асабліва вядомыя чыкагскія фізікі, эканамісты, сацыёлагі і юрысты.

Не варта блытаць University of Chicago з University of Illinois at Chicago (UIC), дзяржаўным універсітэтам, што знаходзіцца ў тым жа горадзе.

Чыкагскі ўніверсітэт размешчаны ў Гайд-парку. Першым рэктарам універсітэта стаў Уільям Рэйн Харпер.

Універсітэт займае 211 акраў зямлі і ўключае 243 будынка.

Бібліятэка Пры Універсітэце Чыкага пабудавана бібліятэка, кошт збудавання якой складае 81 мільён долараўБиблиотека ретробудущего в реальности .

Вядомыя выпускнікі Генры Калверт Сайманс, амерыканскі эканаміст

Вядомыя выкладчыкі

Уільям Філдынг Огбарн, амерыканскі сацыёлаг

Катэгорыя:Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў Катэгорыя:Універсітэты Ілінойса