Рыхард Роберт Эрнст (; ,  — , ) — швейцарскі фізікахімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1991) «за ўклад у развіццё метадалогіі спектраскапіі ЯМР высокага разрознення».

Скончыў Вышэйшую тэхнічную школу ў Цюрыху (1957); ў 1962 г. абараніў доктарскую дысертацыі па фізічнай хіміі. У 1962—1968 гг. — Хімік-даследчык у фірме Varian (Апала-Альта, Каліфорнія). З 1968 г. працаваў у Вышэйшай тэхнічнай школе ў Цюрыху (з 1976 прафесар); ў 1998 г. выйшаў на пенсію.

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны спектраскапіі ядзернага магнітнага рэзанансу і яе рэалізацыі ў хіміі і медыцыне. Знайшоў (1964) спосаб істотнага павелічэння адчувальнасці метаду за кошт замены павольнай разгорткі па частаце кароткімі інтэнсіўнымі радыёчастотнымі імпульсамі з наступным атрыманнем спектру ЯМР з дапамогай Фур’е-пераўтварэння. Распрацаваў (1975) метад двухмернай ЯМР спектраскапіі.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1991), прэміі Вольфа па хіміі (1991) і шэрагу іншых навуковых прэмій. Член Нямецкай акадэміі прыродазнаўцаў (Леапальдзіна), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1991).

Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта

Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Замежныя члены РАН