Выдрыца — рака ў Дубровенскім і Аршанскім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Аршыца (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 16,6 км. Плошча вадазбору 139 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Пачынаецца з тарфянога кар′ера на паўднёвы ўсход ад пасёлка Асінторф Дубровенскага раёна, вусце за 2 км на захад ад гарадскога пасёлка Арэхаўск Аршанскага раёна. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Асноўны прыток — рака Заволінка (злева).

Літаратура

Спасылкі Рака Выдрыца (прыток Аршыцы)

Катэгорыя:Рэкі Дубровенскага раёна Катэгорыя:Рэкі Аршанскага раёна Катэгорыя:Басейн Аршыцы