thumb|right|Музей Цывілізацыі Канадскі музей цывілізацыі, або Канадскі музей культуры (, ) — найбуйнейшы гістарычны музей Канады. Знаходзіцца на вуліцы Лар'е ў г. Гаціно (Квебек) праз раку ад сталіцы Канады, Атавы, аднак традыцыйна таксама ўваходзіць у сістэму музеяў Атавы: у прыватнасці, ён уключаны ў лік 9 музеяў, якія можна наведаць па тыднёвым сямейнаму атаўскаму музейнаму квітку.
Музей быў утвораны ў 1968 г. у выніку падзелу Канадскага музея на Музей прыроды і Музей чалавека. З 1986 носіць назва Канадскі музей цывілізацыі. У цяперашнім будынку з 1989 г. (арх. Д. Кардынал).
Падраздзяленнямі музея з'яўляюцца Музей пошты і Дзіцячы музей. Пастаянная экспазіцыя ўключае залы, прысвечаныя культурам карэнных народаў, а таксама гісторыі Канады з часоў еўрапейскай каланізацыі і да цяперашняга часу. Збор музея налічвае больш мільёна прадметаў.
+ Экспанаты Музея цывілізацыі
195px 195px 195px 195px
Спасылкі Каталог прадметаў Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Музеі Атавы Катэгорыя:Музеі Гаціно Катэгорыя:Этнаграфічныя музеі Катэгорыя:Музеі індзеяністыкі Катэгорыя:Нацыянальныя музеі Канады