Марыя Луіджы Карла Зенобіа Сальваторэ Керубіні (; , Фларэнцыя, Італія — , Парыж, Францыя) — італьянскі і французскі кампазітар, педагог і музычны тэарэтык, галоўны прадстаўнік жанру «оперы выратавання». Член Інстытута Францыі (1815).

Біяграфічныя звесткі Музыцы вучыўся ў бацькі, Барталамеа Керубіні, пазней у Дж. Сорці і інш. У 1784—86 працаваў у Лондане, з 1788 у Парыжы. 3 1795 у Парыжскай кансерваторыі (з 1816 прафесар, у 1822—41 дырэктар).

Творчасць У час французскай рэвалюцыі канца XVIII ст. пісаў маршы, гімны, песні, харавыя творы («Гімн Пантэону», 1794; «Жалобны гімн на смерць генерала Гоша», 1797). На аснове сінтэзу традыцый французскай камічнай оперы і прынцыпаў музычнай драматургіі К. В. Глюка стварыў узоры новага жанру — «оперы выратавання». Яго ўверцюры з кантрасным тэматызмам і элементамі сімфанічнага развіцця сталі правобразам уверцюр Л. ван Бетховена. Сярод твораў: оперы «Квінт Фабій» (паст. 1779), «Ладаіска» (1791), «Эліза» (1794), «Медэя» (1797), «Два дні» (1800), «Алі-Баба, або Сорак разбойнікаў» (1833); месы; 2 рэквіемы, крэда, літаніі, матэты; творы для аркестра; 6 квартэтаў (1814—37), струнны квінтэт (1837); п’есы для аргана, фартэпіяна і інш.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Італіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Францыі Катэгорыя:Кампазітары Італіі Катэгорыя:Кампазітары Францыі Катэгорыя:Кампазітары — аўтары рэквіемаў Катэгорыя:Музычныя педагогі Францыі Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз Катэгорыя:Масоны Італіі Катэгорыя:Масоны Францыі Катэгорыя:Масоны ВУФ