Сувені́р (, С.431 — успамін, памяць) — памятны прадмет, прызначаны нагадваць пра штосьці, напрыклад, аб наведванні месца паломніцтва турыстаў, музея і г.д.

Якасцямі сувеніраў валодаюць творы народнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія нясуць інфармацыю аб асаблівасцях культуры мясцовага народа, нагадаюць аб наведванні краіны, горада, музея, помніка і інш., таксама рэчы этнаграфічнага характару, значкі, медалі, копіі скульптурных помнікаў і помнікаў архітэктуры і гісторыі, рэчы і прадметы ўтылітарнага прызначэння з геральдычнай, спартыўнай і іншай сімволікай (напрыклад, блакноты, паштоўкі, кубкі, ручкі і інш.), звычайныя рэчы, звязаныя з гістарычнымі падзеямі (напрыклад, кавалкі Берлінскай сцяны), з успамінамі пра асобу (напрыклад, фамільныя каштоўнасці, асабовыя рэчы). Сувеніры могуць выконваць рэкламныя функцыі.

Адпаведна, сувеніры нясуць каларыт месца, у якім іх зрабілі і набылі. Гэта можа быць эмблема горада, малюнак памятнага месца, аб’ект культуры. Сувеніры часта прадаюцца ў спецыялізаваных крамах і палатках. Бываюць як вельмі няякасныя сувеніры, якія не валодаюць мастацкай каштоўнасцю, так і якасныя ўзоры, прадметы мастацтва. Некаторыя віды «сувеніраў» забаронена вывозіць з краіны.

Існуюць спецыяльныя прадпрыемствы, якія займаюцца вырабам сувеніраў.

Гл. таксама

Помнік Турызм

Літаратура

Сувенирная продукция // Радченко И. А. Учебный словарь терминов рекламы и паблик рилейшенз / Под ред. Е. Е. Топильской. — Воронеж: ВФ МГЭИ, 2007. — 114 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Турызм Катэгорыя:Рэклама