Дылан Марлайс Томас (; ) — валійскі паэт, драматург, публіцыст. Пісаў па-англійску.
Дылана Томаса выхоўвалі так, каб ён ведаў толькі англійскую мову, хоць валійская была роднай для ягонай маці. Важнай крыніцай натхнення для яго былі валійскі фальклор і міфалогія, дзіцячыя ўражанні ад жыцця ў сельскім Уэльсе (яго п’еса «Дзяцінства, Каляды, Уэльс» да гэтага часу штогод чытаецца па радыё на Каляды, а радыёп’еса «Пад шатамі малочнага лесу» прысвечаная жыццю невялікага валійскага горада). Паводле драмы Томаса «Доктар і д’яблы» пастаўлены фільм з Тымаці Далтанам у галоўнай ролі. Сюжэт заснаваны на сапраўднай гісторыі пра тое, як навуковец купляў свежыя трупы для анатамічных даследаванняў, хоць і падазраваў, што іх здабылі забойствам.
Крыніцы
Спасылкі The Life and Work of Dylan Thomas Збор твораў Дылана Томаса, уключаючы аўдыёверсію «Пад шатамі Малочнага лесу» Dylan Thomas на Poets.org Біяграфія, вершы, аўдыё і эсэ ад Акадэміі амерыканскіх паэтаў Сайт пра Томаса , створаны адміністрацыяй Суонсі Сайт пра Дылане Томасе ад BBC Wales Магіла Томасаў
Катэгорыя:Паэты Уэльса Катэгорыя:Паэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Драматургі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Суонсі