Сена (, ) — рака ў Бельгіі. Працягласць 103 км. Упадае ў раку Дэйле недалёка ад Мехелена.
На Сене стаіць бельгійская сталіца Брусель. У межах горада, аднак, рака практычна не бачна: у другой палове XIX стагоддзя яна была, ў асноўным, перакрыта бельгійскімі інжынерамі на чале з Анры Мо.
Доўгі час Сена была вядома як адна з найбольш забруджаных рэк Бельгіі, паколькі сцёкавыя воды Бруселя і наваколляў зліваліся ў яе без праходжання ачысткі. Ачышчальныя збудаванні на Сене былі ўведзены ў эксплуатацыю толькі ў сакавіку 2007 года.
Рака ў культуры
Нягледзячы на тое, што рака на тэрыторыі горада на працягу больш за стагоддзе застаецца нябачнай, яна зрабіла культурны ўплыў на жыццё горада. Брусельцы маюць мянушку — зінеке (), якая паходзіць ад бадзяжных сабакаў, якія ў вялікай колькасці жылі на недобраўпарадкаваных берагах ракі. Жыхары называлі раку — Zenne ці памяншальна — Zenneke (Zinneke).
Спасылкі
Басейн Сены
Катэгорыя:Брусель Катэгорыя:Рэкі Антверпена Катэгорыя:Рэкі Валонскага Брабанта Катэгорыя:Рэкі Фламандскага Брабанта Катэгорыя:Рэкі Эно