Лобсанг Сангай (; ) — тыбецкі палітычны дзеяч, кіраўнік тыбецкага ўрада ў выгнанні, абраны 27 красавіка 2011 года ў выніку галасавання тыбецкай дыяспары (55 % галасоў). Пасля 27 мая 2021 года ўрад узначальвае Пенпа Цхерынг.

Сангай атрымаў доктарскую ступень у галіне міжнароднага права ў Гарвардскім універсітэце.

Атрымаў школьную адукацыю ў Індыі ў школе для тыбецкіх бежанцаў. Затым атрымаў ступень бакалаўра права і бакалаўра мастацтваў у Дэлійскім універсітэце.

У 2004 годзе атрымаў Прэмію Янга К. Кіма з адзнакай па доктарскай дысертацыі, а таксама прэмію Фулбрайта для тыбецкіх эмігрантаў на навучанне ў Гарвардскім універсітэце, дзе атрымаў ступень магістра, а затым доктара права.

Сачыненні

Tibet: Exiles' Journey, Journal of Democracy — Volume 14, Number 3, July 2003, pp. 119—130 We Sing a Song of Sadness Tibetan Political Prisoners Speak Out, Billy Jackson, Publish America, 2004, ISBN 1413716776 China in Tibet: Forty Years of Liberation or Occupation?, Harvard Asia Quarterly, Volume III, No. 3, 1999.

Крыніцы

Спасылкі

Юрыст з Гарварда заняў пасаду палітычнага лідара Тыбету, які вясной пакінуў далай-лама Беларусь — Тыбет. Чатыры Шляхетныя Праўды Лабсанга Сангая

Катэгорыя:Юрысты ЗША Катэгорыя:Тыбецкая дыяспара