thumb|
Георг АгрыкалаНапісанне імя і прозвішча Георг Агрыкала ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.86. (, сапраўднае імя — Георг Павер, Паўэр або Баўэр, літаральна: селянін; — ) — нямецкі вучоны, які лічыцца адным з бацькоў мінералогіі.
Біяграфія Георг Паўэр нарадзіўся 24 сакавіка 1494 года ў саксонскага горадзе Глаўхаў. З 1514 па 1518 вучыўся філалогіі у Лейпцыгскім універсітэце ў прафесара Петэра Мазелануса, гуманіста, паслядоўніка Эразма Ратэрдамскага.
У 1518—1522 гг. быў рэктарам школы ў Цвікаў.
З 1521 вывучаў у Лейпцыгу медыцыну, затым у 1523—1524 г. займаўся ў універсітэтах Балонні і Падуі.
У 1527 годзе пасяліўся ў якасці практычнага ўрача ў Іаахімстале ў Багеміі.
Перасяліўшыся У 1531 г. у Хемніц, ён цалкам прысвяціў сябе горнай справе, атрымаў ад курфюрста Морыца гадавое ўтрыманне і гатовую кватэру, а пасля заняў у Хемніцы месца гарадскога ўрача і быў бургамістрам.
Агрыкала быў першым сістэматычным мінералогам ў Германіі. Прымаючы пад увагу марфалагічныя прыкметы выкапняў, ён бачыў простыя і складаныя мінералы і падзяляў першыя на землі, канкрэцыі, камяні і металы. Гэтая сістэма лягла ў падмурак усіх далейшых мінералагічных работ да XVIII стагоддзя ўключна.
Вучоны сканаў 21 лістапада 1555 г. у Хемніцы.
Сачыненні і выданні Bermannus sive de re metallica. Belles Lettres, Paris 1990, ISBN 2-251-34504-3 (Nachdruck der Ausgabe Basel 1530) De re metallica libri XII. Springer, Berlin 2004, ISBN 3-540-20870-4 De animantibus subterraneis liber. VDI-Verlag, Düsseldorf 1978, ISBN 3-18-400400-7 (Nachdruck der Ausgabe Basel 1549) De natura eorum, quae effluunt ex terra. SNM, Bratislava 1996, ISBN 80-85753-91-X (Nachdruck der Ausgabe Basel 1546) De natura fossilium libri X. Dover Publications, Mineola, N.Y. 2004, ISBN 0-486-49591-4 (Nachdruck der Ausgabe Basel 1546) 1544: De ortu et causis subterraneorum libri V 1546: De veteribus et novis metallis libri II 1550: De mensuris quibus intervalla metimur liber 1550: De precio metallorum et monetis liber III
Бібліяграфія Шухардин С. В. Георгий Агрикола. М., 1955; Georgius Agricola. 1494—1555, В., 1955. Агрікола Г. Про гірничу справу в дванадцяти книгах (книги I—VI) / Переклад і редакція В. Білецького, Г. Гайка. — Донецьк: Східний видавничий дім, 2014.
Катэгорыя:Мінералогі Германіі Катэгорыя:Геолагі Германіі Катэгорыя:Постаці горнай справы