Піроп (ад  — падобны да агню) — мінерал, сілікат з групы гранатаў. Сустракаецца ў кімберлітах (разам з алмазамі) і іншых ультраасноўных горных пародах.

Празрыстыя крышталі піропу з’яўляюцца каштоўнымі камянямі і выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе. Астатнія крышталі ўжываюцца ў якасці абразіўнага матэрыялу.

Радовішчы Вядомы радовішчы піропу ў Чэхіі (Сярэднечэшскія горы), Расіі (Якуція), Лесота, Танзаніі, ЗША, Бразіліі, Аргенціне, Аўстраліі, Нарвегіі.

Спасылкі

Піроп у базе webmineral.com

Катэгорыя:Мінералы магнію Катэгорыя:Мінералы алюмінію Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Каштоўныя камяні