Падзеі
23 студзеня: Заснаваны Джорджтаўн каледж, першы каталіцкі каледж у ЗША. 22 лютага: Першаадкрывальнік Урана Уільям Гершэль адзначыў, што імаверна ў планеты ёсць кольцы. 8 красавіка: Вольфганг Амадэй Моцарт выправіўся ў падарожжа ў Паўночную Германію. 30 красавіка: У Нью-Ёрку Джордж Вашынгтон абраны першым Прэзідэнтам ЗША. 14 ліпеня: Узяцце Бастыліі, пачатак Вялікай французскай рэвалюцыі. 26 ліпеня: адбылася Эландская бітва паміж рускім і швецкім флотамі падчас руска-шведскай вайны 1788-1790. 1 жніўня: Бітва пад Факшанамі, перамога руска-аўстрыйскага войска пад кіраўніцтвам А. В. Суворава. 4 жніўня: Устаноўчы сход Францыі паклаў канец феадальнаму ладу, адмяніўшы прывілеі двух кіруючых саслоўяў, духавенства і дваранства. Ноч 4 жніўня 1789 года. 24 жніўня: адбылася 1-я Рачансальмская бітва паміж рускім і швецкім флотамі падчас руска-шведскай вайны 1788-1790. 26 жніўня: У Францыі была прынята Дэкларацыя праў чалавека і грамадзяніна, у якой неад’емнымі правамі чалавека абвяшчаліся свабода асобы, слова, сумлення, роўнасць грамадзян перад законам, права на супраціў прыгнёту 2 верасня: Заснаваны Дэпартамент каштоўнасцяў ЗША. 22 верасня: Аляксандр Сувораў на чале аб’яднанага руска-аўстрыйскага войска (25 тысяч чалавек) атрымаў перамогу над турэцкім войскам (100 тысяч чалавек) у бітве пры Рымніку. 6 кастрычніка: Паход на Версаль парыжскага простанароддзя. 22 снежня: Законам у Францыі ствараюцца дэпартаменты, якія з’яўляюцца адзінкамі адначасова адміністрацыйнай, юрыдычнай і рэлігійнай улады.
Нарадзіліся 16 сакавіка: Георг Ом, нямецкі фізік. 15 верасня: Джэймс Фенімар Купер, амерыканскі пісьменнік, пачынальнік гістарычнага жанру ў амерыканскай літаратуры.
Памерлі 12 чэрвеня: Жан-Эцьен Ліятар, швейцарскі мастак