thumb|300px|Ахеменіды Ахемені́ды — дынастыя цароў Старажытнай Персіі (558—330 да н.э.).
Вядзе пачатак ад Ахемена, правадыра саюза персідскіх плямёнаў. Нашчадак Ахемена Кір II Вялікі, які кіраваў (558—530) у Парсе і Аншане (Паўночны Элам), заснаваў велізарную Персідскую імперыю, якая аб’яднала большасць краін Блізкага і Сярэдняга Усходу. У 330 да н.э. пад ударамі арміі Аляксандра Македонскага дзяржава Ахеменідаў спыніла існаванне.
Прадстаўнікі дынастыі
У беларускай гістарычнай традыцыі ахеменідских цароў прынята зваць грэчаскімі варыянтамі іх імёнаў. У спісе апроч гэтых агульнапрынятых элінізаваных формаў прыведзены арыгінальныя персідскія імёны.
Ахемен(ес) (Хахаманіш, , Haxāmaniš) (? — 675 да н.э.) Тэісп(ес) (Чышпіш, , Jišpiš) (675—640 да н.э.) Кір I (Куруш, , Kuruš) (640—580 да н.э.) Камбіс I (Камбуджыя, , Kambūjiya) (580—559 да н.э.) Кір II Вялікі (Куруш, , Kuruš) (559—530 да н.э.), заснавальнік Персідскай імперыі, загінуў у баі з масагетамі Камбіс II (Камбуджыя, , Kambūjiya) (530—522 да н.э.), нібы скончыў жыццё самагубствам Смердыс (Бардыя, , Bardiyā) (сакавік — верасень 522 ды н.э.), прыхільнікамі Дарыя I выдаваўся за ўзурпатара-чараўніка Гаўмату Дарый I Вялікі, Гістасп(ід) (Дараявахуш, , Dārayavahuš) (522—486 да н.э.) Ксеркс I (Хшаярша, , Xšayārša) (486—464 да н.э.) Артаксеркс I, Макрахейр (Артахшаса, , Artaxšaçrā) (464—424 да н.э.) Ксеркс II (Хшаярша, , Xšayārša) (май — ліпень 424 да н.э.) Сагдыян (Секудыян) (Согдъяна, Sogdyāna), 6 месяцаў (423 да н.э.) Дарый II Ох, Нот (Дараявахуш Вахаўка, , Dārayavahuš) (423—404 да н.э.) Артаксеркс II Арсак, Мнемон (Артахшаса Арсак, , Artaxšacā) (404—358 да н.э.) Артаксеркс III Ох (Артахшаса Вахаўка, , Artaxšacā) (358—337 да н.э.) Артаксеркс IV Арс (Артахшаса, , Artaxšacā) (337—335 да н.э.) Дарый III Кадоман (Дараявахуш, , Dārayavahuš) (335—330 да н.э.), забіты Бесам, якія заняў яго месца. Артаксеркс V Бес (Артахшаса, , Artaxšacā) (330—329 да н.э.)
Гл. таксама Імперыя Ахеменідаў.
Спасылкі
Катэгорыя:Дынастыі Старажытнага Усходу Катэгорыя:Старажытны свет