Муса Джаліль (; , вёска Мустафіна, Арэнбургская губерня (цяпер Мустафіна, Шарлыкскі раён, Арэнбургская вобласць — , Берлін) — татарскі савецкі паэт, Герой Савецкага Саюза (1956).
Біяграфія Нарадзіўся шостым дзіцем у сям’і. Бацька — Мустафа Залілаў, маці — Рахім Залілава (па нараджэнні Сайфуліна).
Вучыўся ў Арэнбургскім медрэсэ «Хусаінія», дзе акрамя тэалогіі вывучаў свецкія дысцыпліны: літаратуру, маляванне і спевы. У 1919 годзе ўступіў у камсамол і працягнуў вучобу ў Татарскім інстытуце народнай адукацыі (Арэнбург). Удзельнік Грамадзянскай вайны.
У 1927 годзе паступіў на літаратурнае аддзяленне этналагічнага факультэта МДУ. Пасля яго рэарганізацыі скончыў ў 1931 годзе літаратурны факультэт МДУ.
У 1931—1932 гадах быў рэдактарам татарскіх дзіцячых часопісаў, якія выдаваліся пры ЦК ВЛКСМ. З 1933 года загадчык аддзела літаратуры і мастацтва татарскай газеты «Камуніст», якая выходзіла ў Маскве.
У 1932 годзе жыў і працаваў у горадзе Сяроў. У 1934 годзе выйшлі два яго зборнікі: «Ардэнаносныя мільёны» на камсамольскую тэму і «Вершы і паэмы». Працаваў з моладдзю; па яго рэкамендацыях у татарскую літаратуру прыйшлі А. Аліша, Г. Абсалямаў. У 1939—1941 гадах быў адказным сакратаром Саюза пісьменнікаў Татарскай АССР, працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Татарскага опернага тэатра.
Творчасць Першы твор быў надрукаваны ў 1919 годзе ў ваеннай газеце «Кызыл йолдыз» (бел. «Чырвоная зорка»). У 1925 годзе ў Казані выйшаў яго першы зборнік вершаў і паэм «Барабыз» (бел. «Мы ідзём»). Ім былі напісаны 4 лібрэта для опер «Алтын чэч» (бел. «Залатавалосая», 1941, музыка кампазітара М. Жыганава) і «Ільдар» (1941).
У 1920-я гады Джаліль піша на тэмы рэвалюцыі і грамадзянскай вайны (паэма «Пройдзеныя шляхі», 1924—1929), будаўніцтва сацыялізму («Ардэнаносныя мільёны», 1934; «Пісьманосец», 1938)
У канцлагеры Джаліль працягваў пісаць вершы, усяго ім было напісана як мінімум 125 вершаў, якія пасля вайны былі перададзеныя яго сакамернікам на Радзіму. За цыкл вершаў «Маабіцкі сшытак» ў 1957 годзе Джалілю была пасмяротна прысуджана Ленінская прэмія Камітэтам па Ленінскіх і Дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры і мастацтва. У 1968 годзе пра Мусу Джаліля быў зняты фільм «Маабіцкі сшытак».
Беларускія пераклады На беларускую мову яго вершы перакладалі Эдзі Агняцвет, Мікола Аўрамчык, Сцяпан Гаўрусёў, Аляксей Пысін. Маабіцкі сшытак. Вершы. Мн., 1975 Я гляджу на зоры. Мн., 1985
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Татарскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Асобы на марках