Клеменс Брэнтана (; ,  — , ) — нямецкі паэт-рамантык, навеліст і драматург, найбуйнейшы прадстаўнік гейдэльбергскага кола рамантыкаў. Абапіраючыся на народнапесенную творчасць, ён значным чынам удасканаліў нямецкі верш і вызначыў надалей развіццё рамантычнай паэзіі ў Германія. Лірыка К. Брэнтана, зрабіла пераварот у нямецкай паэзіі, паўплывала на творчасць іншых рамантыкаў, асабліва Г. Гейнэ.

Творчасць Літаратурную дзейнасць пачаў пад уплывам Людвіга Ціка. Адыход ад тэматыкі і стылю іенскіх рамантыкаў назіраецца ў рамане «Годві» (1801), камедыі «Понсе дэ Леон» (1804).

Увёў у нямецкую паэзію тэму любоўных пакут, непадуладнага чалавеку ірацыянальнага пачуцця. Найбольшую вядомасць набылі вершы т. зв. рэйнскага цыкла: «Плывец у лодцы», «Вясёлыя музыканты», «Рыбак сядзеў у лодцы» і інш. Верш «Ларэлея» сам нарадзіў народнае паданне, стаў сімвалам рамантычнага мастацтва і натхніў многіх еўрапейскіх паэтаў. З 1810-х г. у творчасці К. Брэнтана ўзмацніліся рэлігійныя пошукі, што адбілася ў духоўных вершах, навелах «Гісторыя сумленнага Касперла і прыгажуні Анерль», «Тры арэхі», «З летапісу вандроўнага шкаляра», у лірычнай драме «Заснаванне Прагі» (1815).

Аўтар сатырычных казак («Казка пра Гокеля і Гінкель» і інш.), оперных лібрэта. Разам з Людвігам Ахімам фон Арнімам выдаў трохтомны зборнік фальклору «Чароўны рог хлопчыка» (, 1806—08), які аказаў вялікі ўплыў на працэс фармавання нямецкай паэзіі.

Яго ўплыў зазналі Генрых Гейнэ, Іозеф фон Айхендорф, Жэрар дэ Нерваль, Гіём Апалінэр і іншыя еўрапейскія аўтары, якія стваралі адмысловыя варыяцыі на сюжэт брэнтанаўскай балады «Ларэлей» пра рэйнскую прыгажуню, што вабіла юнакоў і губіла іх насуперак сваёй волі, а сама пакутвала без узаемнага кахання.

Беларускія пераклады Шэраг вершаў Клеменса Брэнтана пераклаў на беларускую мову Уладзімір ПапковічГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..

Літаратура

Спасылкі

Brentano-Bibliographie (pdf-Dokument) wird von der Redaktion der Frankfurter Brentano-Ausgabe, Freies Deutsches Hochstift, Frankfurt am Main, in unregelmäßigen Abständen aktualisiert Plan und Stand der Frankfurter Brentano-Ausgabe (FBA) Kommentierte Linksammlung bei der Universitätsbibliothek der Freien Universität Berlin

Катэгорыя:Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Марбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Паэты Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі рамантызму