Пярэспа — рака, левы прыток ракі Свіслач, які даў назву гістарычнаму раёну Мінска.

Гісторыя Па легендзе на вадаспадзе ў месцы ўпадзення Пярэспы ў Свіслач быў пабудаваны млын волата Менска, з чаго пачаў сваё існаванне горад Мінск. У 1922 годзе ў раку ўпадаў магістральны канал асушальнай сеткі Камароўскага балота. У Пярэспу ўпадала рака Віранка, якая цяпер не існуе. У 1975 годзе рака была заключана ў падземны ліўневы калектар, які ў асяроддзі мінскіх дзігераў завецца Фарфоравым, а афіцыйна Камароўскім.

Геаграфія Выток Пярэспы знаходзіўся на тэрыторыі былога Камароўскага балота (цяпер Парку Дружбы народаў), поруч месца скрыжавання вуліц Кахоўскай і Карастаянавай.

Паводле сведчання 1592 г.:"...на реце Переспе, которая идеть з болота Коморова а упадываеть в реку Свислочъ"Менскія акты. Выпуск першы (XV—XVIII ст.). — Менск, 1931. — С. 67..Ручай працякаў па тэрыторыі, дзе цяпер размяшчаецца кацельня Цэнтральнага раёна, затым уздоўж вуліцы Гая, і па тэрыторыі фарфора-фаянсавага заводу ў бок скрыжавання вуліц Машэрава, Даўмана і Старажоўскай. Вусце размяшчаецца паміж спорткомплексам Дынама і праспектам Машэрава, рака ўпадала ў Свіслач невялікім вадаспадам. Побач з вусцем знаходзіцца 150 мятровы вадасцёк, які канчаецца ўваходам у калектар.

Зноскі

Спасылкі Пярэспа на аэрафотаздымках 1941-1944 г. Пярэспа. Вячэрні Мінск 3.07.1997г. Калектар пад Парцалянавым заводам Пярэспа: 200 метраў і 200 гадоў Падземныя камунікацыі / Камароўскі калектар

Катэгорыя:Рэкі Мінска Катэгорыя:Падземныя рэкі