Ба́тчынскі сельсавет () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Батчы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 4 верасня 1972 года ў склад сельсавета з Пецькаўскага сельсавета пералічаны пасёлак ФруктовыРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў.
Батчынскаму сельсавету адміністрацыйна падпарадкавана 12 населеных пунктаў: аграгарадок Батчы, вёскі Агароднікі, Андронава, Батчы, Гуцкі, Літвінкі, Мазічы, Мельнікі, Паляцічы, Чаравачыцы, Шыповічы ды два пасёлкі — Птушкафабрыка і Фруктовы.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3003 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 88,3 % — беларусы, 6,3 % — украінцы, 4,4 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2912 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Карта Батчынскага сельсавета
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе