Сале́рна () — горад і порт на Тырэнскім моры, у Паўднёвай Італіі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Салерна. Насельніцтва складае трохі больш 146 тысяч жыхароў (даныя 2009 года). Найбольш развітыя галіны прамысловасці — машынабудаванне, металургія, хімічная, тэкстыльная, харчовая прамысловасць. У горадзе размешчаны дзяржаўны ўніверсітэт. Салерна знакаміты ў першую чаргу тым, што з’яўляецца прывабным для турыстаў усяго свету прыморскім курортам. У XI—XIII стагоддзях славіўся сваёй медыцынскай школай, прэзідэнтам якой быў вядомы ўрач Іаан Міланскі.

Заступнікам горада лічыцца Св. Мацвей. Свята горада 21 верасня.

Дэмаграфія Дынаміка насельніцтва:

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Кампаніі Катэгорыя:Камуны правінцыі Салерна

Катэгорыя:Былыя сталіцы