Універсітэт Парыж IV Сарбона — французскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт. Часткова ўніверсітэт размешчаны ў гістарычным будынку Сарбоны, але таксама мае філіялы ў 6-й, 7-й і 8-й муніцыпальнай акрузе Парыжа. Універсітэт Парыж IV — Сарбона, як і астатнія 12 Парыжскіх універсітэтаў, заснаваны ў 1970 годзе з прычыны рэформы ўніверсітэтаў пасля майскія падзей 1968 года.
У 2018 годзе ўвайшоў у склад новага Універсітэта Сарбона.
Структура Універсітэт складаецца з 16 факультэтаў, а таксама ўключае Інстытут прыкладных гуманітарных навук, Інстытут даследаванняў сучасных заходніх цывілізацый, Вышэйшую школу журналістыкі і камунікацый і Педагагічны інстытут пры Універсітэце Парыж IV.
Факультэты: Факультэт французскай літаратуры Факультэт французскай мовы Факультэт лацінскай мовы Факультэт грэчаскай мовы Факультэт філасофіі і сацыялогіі Факультэт гісторыі Факультэт гісторыі мастацтваў і археалогіі Факультэт геаграфіі Факультэт англійскай мовы Факультэт германскіх моў і цывілізацый Факультэт іберыйскай і лаціна-амерыканскай цывілізацый Факультэт італьянскай і румынскай моў Факультэт славянскіх моў і цывілізацый Факультэт арабскіх і яўрэйскіх цывілізацый Факультэт музыкі
Гл. таксама Сарбона
Спасылкі
Катэгорыя:Універсітэты Парыжа Катэгорыя:Дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Францыі Катэгорыя:Універсітэты Францыі