Ягор Фёдаравіч Ко́неў () — беларускі пісьменнік, драматург, публіцыст. Кандыдат філалагічных навук (1998).
Біяграфія Сын пісьменніка і кінадраматурга Фёдара Конева. У 1988 годзе скончыў сярэднюю школу № 69 у Мінску. У 1988—1990 гадах вучыўся ў Інстытуце культуры (спецыяльнасць «рэжысура масавых свят і тэатралізаваных відовішчаў», кіраўнікі — Пётр Адамавіч Гуд, Вячаслаў Мікалаевіч Панін). Перавёўся на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1994 годзе.
Працаваў карэспандэнтам у рэдакцыях газет «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», у часопісах «Беларуская думка», «Беларусь», «Бярозка».
У 1998 годзе скончыў аспірантуру БДУ, абараніў дысертацыю па тэме «Інтэграцыйныя працэсы Еўропы на парозе ХХІ стагоддзя і друк Рэспублікі Беларусь» (навуковы кіраўнік — доктар гістарычных навук, прафесар Іван Іванавіч Сачанка).
У 1999—2023 гадах выкладаў на факультэце журналістыкі БДУ, у 1999—2019 — на кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры, у 2019—2023 — на кафедры міжнароднай журналістыкі.
Творчасць У 1988—2021 гадах апублікаваў 14 аповесцяў, звыш 60 апавяданняў і каля 30 публіцыстычных твораў на старонках часопісаў «Бярозка», «Маладосць», «Полымя», «Беларусь», газет «Чырвоная змена», «Сям’я», «Голас Радзімы», «Настаўніцкая газета» і іншых.
Аўтар інсцэніроўкі і п’ес «Паўночная цішыня» паводле аповесці Барыса Васільева «А зори здесь тихие…» (паст. у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, прэм’ера — 19 кастрычніка 2005 г., рэж. С. Кавальчык); «Дамавічкі» (паст. у РТБД, прэм’ера — 23 снежня 2006 г., рэж. С. Кавальчык); «Гісторыя двух сабак» (паст. у РТБД, прэм’ера — 26 снежня 2009 г., рэж. С. Навуменка); «Максім і Магдалена (Каханне і смерць Максіма Багдановіча)» (пастаўлена ў Гомельскім абласным драматычным тэатры, прэм’ера — 6 снежня 2011, рэж. С. Паздняк). «Прыгоды Кабасі і Бакасі» (паст. у Магілёўскім абласным тэатры лялек, прэм’ера 28 кастрычніка 2017 г., рэж. І. Казакоў). «Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы». Радыёспектакль у двух частках. (Прэм’ера — 22-23 снежня 2017 года на Першым Нацыянальным канале беларускага радыё. Рэжысёр — Алег Вінярскі. Пашыраная версія ў трох частках пад назвай «Сёстры Дастаеўскія» прагучала ў радыёэфіры 16-19 сакавіка 2018 года). «Танец з рапірай». Радыёспектакль па п’есе, якая перамагла ў конкурсе «Беларускі радыётэатр у ХХІ стагоддзі» (Прэм’ера — 30 снежня 2018 г. у праграме «Радыётэатр плюс» на канале «Культура» Беларускага радыё. Рэж. — Лілія Пташук). «Сёстры Дастаеўскія». Гістарычная драма ў двух актах. (Прэм’ера — 15 верасня 2021 г. у Мінскім абласным драматычным тэатры (г. Маладзечна). Рэж. — Валерый Анісенка). «Вежы Маладзечанскага замка». Легенда ў двух актах. (Прэм’ера — 21 студзеня 2024 г. у Мінскім абласным драматычным тэатры (г. Маладзечна). Рэж. — Валерый Анісенка).
Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў, пастаўленых студыяй «ФОБОС» і Беларускім Відэацэнтрам «Крывавы смерч» (рэж. А. Ганчаронак, 1997); «Заказ на забойства» (рэж. А. Рудзь, 1997); «Святы адыходнага стагоддзя» (рэж. А. Расінскі, 2000); «Нашы цацкі» (рэж. А. Чэкменёў, 2002); «Любоў Румянцава» (рэж. А. Кудзіненка, 2003); «І кружыцца планета Куляшова…» (з В. Куляшовай, рэж. В. Дудзін, 2004); «Васіль Быкаў. Франтавыя старонкі» (з Ф. Коневым, рэж. С. Гайдук, 2004); «Летуценнік (Ян Баршчэўскі)» (з Ф. Коневым, рэж. М. Якжэн, 2006); «Рамантык з Люцынкі (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч)» (з Ф. Коневым, рэж. Я. Сіцько, 2007).
Прызнанне Член Саюза пісьменнікаў Беларусі ў 1998—2018 гадах. У 2008—2011 гадах узначальваў секцыю прозы СПБ. 2003: прэмія першай ступені Рэспубліканскага конкурсу на стварэнне п’ес для тэатра «Чалавек і грамадства» ў намінацыі «Інсцэніроўкі па творах беларускай літаратуры для дзіцячага тэатра» за інсцэніроўку «Драўляны Дзядок» паводле матываў твораў Яна Баршчэўскага. 2004: прэмія трэцяй ступені Рэспубліканскага конкурсу на стварэнне п’ес для тэатра пад дэвізам «Дзень Перамогі» ў намінацыі «Інсцэніроўкі па творах беларускай літаратуры» за інсцэніроўку «Сцяг брыгады» паводле матываў паэмы Аркадзя Куляшова (з Фёдарам Коневым). 2005: прэмія трэцяй ступені Рэспубліканскага конкурсу на стварэнне сцэнарыя кароткаметражнага мастацкага фільма ў жанры камедыі за сцэнарый «Гісторыя і каханне». 2006: спецыяльны прыз журы Адкрытага рэспубліканскага конкурсу драматургічных твораў для дзяцей і падлеткаў «Дзіцячы свет такі багаты…» за п’есу «Дамавічкі». 2007: заахвочвальная прэмія Рэспубліканскага конкурсу на лепшы мастацкі твор 2006 года «Залаты Купідон» за раман «Амерыканская адысея Тадэвуша Касцюшкі». 2016: лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы твор драматургіі» за п’есу «Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы». 2018: прэмія другой ступені Рэспубліканскага конкурсу на стварэнне лібрэта музычна-сцэнічнага твора за лібрэта музычнай камедыі «Граф Ягораў-Каліёстра». 2019: дыплом Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і прэмія журы ІІ тура конкурсу біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэаANIMAцыя» «За лаканічнасць увасаблення вобразаў на фоне сацыяльна-палітычных і маральна-этычных праблем» за аповесць «Беларускі Дудар».
Бібліяграфія
Кнігі Вартавыя. — Мн.: Бібліятэка часопіса «Маладосць», 1995. Тайна пропавшей коллекции. — Мн.: Современный литератор, 1999. Амерыканская адысея Тадэвуша Касцюшкі. — Мн: Маст. літ., 2006. Здані Гарадніцы : аповесці. — Мінск : РВУ Выдавецкі дом «Звязда», 2019. — 304 с. Прыгоды дамавічкоў : казкі : для дзяцей мал. і сярэд. шк. узросту. — Мінск : Звязда, 2021. — 48 с. Калядная зорка : казачная аповесць : для дзяцей сярэд. і ст. шк. узросту. — Мінск : Звязда, 2021. — 80 с. Дамавічкі Шушык і Жуля : Казка. — Мінск : Звязда, 2022. — 120 с. Новыя палескія рабінзоны : аповесць : для дзяцей сярэд. і ст. шк. узросту. — Мінск : Звязда, 2023. — 128 с.
Аповесці Рытуал // Маладосць. — 1998. — № 8-9. Смаргонскі настаўнік і вучань // Маладосць. — 2001. — № 6. Срэбны арол у чырвоным полі // Полымя. — 2003. — № 10. Амерыканская адысея Тадэвуша Касцюшкі // Полымя. — 2004. — № 10-11. Нямігі берагі // Маладосць. — 2004. — № 7. Глеб Менскі // Маладосць. — 2005. — № 7-8. Грэчкасейная ідылія Тадэвуша Касцюшкі // Полымя. — 2008. — № 1-2. Здані Гарадніцы // Маладосць. — 2009. — № 1-2. Літоўская адысея Тадэвуша Касцюшкі // Полымя. — 2009. — № 5-6. Новыя палескія рабінзоны // Маладосць. — 2011. — № 1. Андрэй Станкевіч і Таемнае мастацтва // Маладосць. — 2016. — № 7, № 9. Загадка волата Барэйкі : легенда // Полымя. — 2018. — № 12. Беларускі Дудар // Маладосць. — 2021. — № 7; Слаўная кампанія: рэANIMAцыя: зборнік гісторыка-біяграфічных твораў / склад.: С. Дз. Воцінава, І. М. Запрудскі. — Мінск: БудМедыяПраект, 2021.
П’есы Старажытны перыяд, або Гісторыя і каханне // Маладосць. — 2006. — № 9. Дамавічкі // Дарункі добрых духаў / П’есы для аматарскіх тэатраў / Уклад. Каржанеўская Г. А., Скрыпка І. П. — Мн., 2007. Гісторыя двух сабак // Маладосць. — 2007. — № 8. Калядная зорка // Маладосць. — 2010. — № 1. Забойца з роду Дастаеўскіх // Маладосць. — 2013. — № 5-6.
Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі