Дзяржаўны дэпартамент ЗША () — міністэрства ва ўрадзе ЗША, узначаленае Дзяржаўным сакратаром. Утвораны ў 1789 годзе. Першым дзяржсакратаром ЗША стаў Томас Джэферсан.

З 21 студзеня 2009 года дэпартамент узначальвае Хілары Клінтан, якая змяніла на гэтай пасадзе Кандалізу Райс.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША выконвае функцыі міністэрства замежных спраў.

Структура дэпартамента Падраздзяленне Дзярждэпартамента ЗША — Бюро па дэмакратыі, правам чалавека і працы публікуе штогадовы даклад пра падтрымку Злучанымі Штатамі правоў чалавека і дэмакратыі ў свеце.

Падрыхтоўкай дыпламатычных працаўнікоў займаецца Інстытут замежнай службы, які таксама з'яўляецца падраздзяленнем Дзярждэпартамента. Дырэктар інстытута мае ранг памочніка Дзяржсакратара ЗША.

Гл. таксама Дзяржаўны сакратар ЗША Спіс Дзяржаўных сакратароў ЗША Інстытут замежнай службы, ЗША

Спасылкі

ЗША Катэгорыя:Міністэрствы ЗША