Герма́нская імпе́рыя, Ка́йзераўская Герма́нія, або Другі́ Рэйх (ням. Deutsches Kaiserreich) — прынятая ў беларускай гістарыяграфіі назва нямецкай дзяржавы ў 1871—1918 гадах. На працягу гэтага часу Германія была федэратыўнай манархічнай дзяржавай.Zur Kontroverse über das Reich als konstitutionelle Monarchie siehe Hans-Peter Ullmann, Politik im Deutschen Kaiserreich 1871—1918, München 2005, S. 65 f.

Афіцыйная назва нямецкай дзяржавы ў 1871—1945 гадах — (Германскі рэйх), што можна перакласці як «Германская імперыя», хоць дакладнейшы пераклад «Германская дзяржава». У гістарыяграфіі гэты перыяд прынята раздзяляць на: Германскую імперыю (Кайзераўскую Германію) (18 студзеня 1871 — 9 лістапада 1918); Веймарскую рэспубліку (9 лістапада 1918 — 30 студзеня 1933); Трэці Рэйх (нацысцкую Германію) (30 студзеня 1933—23 мая 1945). Такім чынам, паняцце «Германская імперыя» ўжываюць у асноўным да Кайзераўскай Германіі, што адпавядае паняццю нямецкай гістарыяграфіі , а не да Веймарскай рэспублікі (ням. Weimarer Republik) і Трэцяга Рэйху (ням. Drittes Reich).

Германская імперыя пачалася з абвяшчэння прускага караля Вільгельма I германскім імператарам 18 студзеня 1871 года ў люстраной зале Версальскага палаца. Стварэнню дзяржавы папярэднічалі перамогі Паўночнагерманскага саюза і яго саюзнікаў у франка-прускай вайне 1870 года. Такім чынам у 1871 годзе, дзякуючы Прусіі, яе каралю — Вільгельму I, а таксама Ота фон Бісмарку была створана першая агульнанямецкая дзяржава — Германская імперыя.

У часы імперыі Германія з’яўлялася высокаіндустрыяльнай дзяржавай. Хуткаму развіццю сацыяльна-эканамічных інстытутаў і пераходу яе ад аграрнай да індустрыяльнай дзяржавы ў апошніх дзесяцігоддзях XIX стагоддзя спрыяла некалькі фактараў: па-першае, пасля перамогі над Францыяй, Германія атрымала ваенныя рэпарацыі, якія склалі моцную апору для добрага эканамічнага росту. Па-другое, набываў усё большае значэнне сектар паслуг з-за павелічэння знешняга і ўнутранага гандлю, росту банкаўскай сістэмы. Нягледзячы на крызіс 1873 года (г. зв. Gründerkrach), які быў вызваны панікай на нямецкіх фондавых біржах, а таксама мілітарызацыіяй, эканоміка Германскай імперыі працягвала сваё хуткае індустрыяльнае развіццё.

Пасля аб’яднання ўсіх нямецкіх дзяржаў, у грамадстве новай краіны адбываліся хуткія сацыяльныя змены. Іх характэрнымі рысамі сталі высокія тэмпы росту насельніцтва, унутраная эміграцыя і урбанізацыя. У выніку гэтых працэсаў, змянялася і яго класавая структура. Асабліва пачынаючы з 1890 года, адчувалася павелічэнне ролі новага сярэдняга класа, які цяпер складаўся з разнастайных тэхнікаў, служачых, а таксама дробных і сярэдніх дзяржаўных чыноўнікаў. Прычым эканамічнае значэнне сельскай гаспадаркі наадварот знізілася, што вельмі моцна адказалася на валавым нацыяльным прадукце.

Унутранае і знешнепалітычнае развіццё было падкантрольна да 1890 года, першаму і найбольш доўга дзеючаму канцлеру імперыі — князю Ота фон Бісмарку. Яго параўнальны ліберальны перыяд, можна ахарактарызаваць унутранымі палітычнымі рэформамі і культурнай барацьбой, а таксама давольна кансерватыўнай палітыкай. Апроч таго, у перыяд яго кіравання адбыўся пераход на дзяржаўны інтэрвенцыянізм (мытныя налогі, сацыяльнае страхаванне), а таксама быў прыняты закон супраць сацыял-дэмакраў і сацыялістаў.

Бісмарк спрабаваў стварыць у знешняй палітыцы сістэму саюзаў для самаабароны і гандлю (напрыклад, саюз з Аўстра-Венгрыяй у 1879 годзе). Нягледзячы на гэта, у канцы свайго сроку, ён актывізаваў палітыку заморскага імперыялізму. За гэтым рушылі ўслед міжнародныя канфлікты сфер інтарэсаў з іншымі каланіяльнымі дзяржавамі (асабліва з Вялікабрытаніяй).

Наступны этап у гісторыі Германіі, які пачаўся адразу пасля звальнення Бісмарка, часта называюць эрай Вільгельма Другога. Гэта сувязна з тым, што імператар Вільгельм II (з 1888 года) праводзіў дастаткова мілітарызаваную і ізаляцыйную палітыку (як унутраную, так і знешнюю). Але часткова, на гэткую палітыку імператара, уплывалі і некаторыя члены ўрада, вельмі часта мяняючы ягоныя рашэнні ў другі бок.

Рост колькасці грамадскіх арганізацый і партый, а таксама растучая роля прэсы ў жыцці насельніцтва, гулялі значную ролю ў фарміраванні грамадскай думкі. Менавіта для таго, каб павялічыць сваю патрымку сярод насельніцтва, урад Германскай імперыі, праводзіў іперыялістычную знешнюю палітыку і антысацыял-дэмакратычную ўнутраную. Для таго ж, павялічвалася колькасць арміі і флота.

Кайзер Вільгельм ІІ, на працягу ўсяго свайго кіравання, прытрымліваўся палітыкі мілітарызацыі і частковай ізаляцыі (у будучым такая палітыка дапамагла ў вядзенні сусветнай вайны). Iменна яго мілітарыстычныя і імперыялістычныя погляды, прывялі свет да Першай сусветнай вайны, падчас якой дзяржава была ўцянута ў пазіцыйную вайну адразу на двух франтах. Нягледзячы на тое, што ў першыя годы Германія вяла баявыя дзеянні вельмі паспяхова, дальнейшае развiццё падзей паказала, што яе рэсурсаў не хопіць, каб перамагчы больш вялікія сілы Антанты. У апошнiя месяцы вайны, Германiя больш не магла весцi абарону сваёй лiнii фронту, у вынiку чаго пачала хуткiмi тэмпамi здаваць пазiцыi. Пасля гэтых падзей, манархія пачала страчваць сваю падтрымку ў народзе.

Пад самы канец вайны, у 1918 годзе былі праведзены так званыя «Кастрычніцкія рэформы», якія вызначылі тое, што для прыняцця якога-небудзь важнага рашэння, канцлер, спачатку, павінен быў мець дазвол Рэйхстага. 29 кастрычніка 1918 года ў Германскай імперыі пачалася Лістападаўская рэвалюцыя, вынікам якой стала звяржэнне манархіі ў краіне (Вільгельм II збег у Нідэрланды). Неўзабаве пасля гэтага, Нацыянальная асамблея у горадзе Веймары абвясціла 11 жніўня 1919 года аб усталяванні ў Германіі парламентарнай дэмакратычнай рэспублікі, якая потым палучыла назву Веймарская рэспубліка.

Перадгісторыя Канец ХІХ стагоддзя для нямецкага народа быў адзначаны, як стварэннем нацыянальнай дзяржавы, так і шматлікімі палітычнымі і тэрытарыяльнымі зменамі. Гэтыя змены, якія цалкам прайшлі ў канцы ХІХ стагоддзя, мелі далёкія каранні. Яшчэ пасля заканчэння святой Рымскай імперыі Германскай нацыі, пачынаючы з 1806 года яны перайшлі ў новую фазу. Старажытная дзяржава (, даслоўны пераклад — Стары Рэйх), якая была створана яшчэ Рымска-Германскімі імператарамі страціла свой першапачатковы сэнс. Напалеонаўскія войны ў поўнай меры паказалі ўсю недзеяздольнасць гэтай дзяржавы.

Ідэі Французскай рэвалюцыі паміж 1789 і 1799 гадамі, а таксама супраціўленне гегемончай палітыке Напалеона Банапарта накіравалі вызваленчыя войны амаль па ўсей Еўропе, у тым ліку і сярод нямецкіх дзяржаў. Пачалося узбуйненне нацыянальных рухаў з ідэяй стварэння адзінай нямецкай дзяржавы. Праблема германскіх дзяржаў выключалася ў тым, што было некалькі ідэй і шляхоў аб’яднання. Але, пачынаючы з узвышэння Прусіі выдзеліліся два асноўных шляха (спосаба) аб’яднання Германіі: Вялікагерманскі шлях аб’яднання Германіі, дзе галоўную ролю ў аб’яднальчым працэсе надлежала выконваць Аўстрыйскай імперыі. Малагерманскі шлях аб’яднання Германіі, дзе галоўная роля належала Прусіі. Пасля перамогі над напалеонаўскай Францыяй дзяржаў антынапалеонаўскай кааліцыі (Вялікабрытанія, Прусія, Расія і Аўстрыя), нямецкія князі аднак, не мелі, ніякай цікавасці да стварэння цэнтральнай улады, якая магла б абмяжоўваць іх уладу. Таму на Венскім Кангрэсе 1815 года быў заснаван толькі Германскі саюз, які вельмі слаба аб’яднаў тыя тэрыторыі, што ўваходзілі да 1806 года ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі Германскай нацыі. На Венскім Кангрэсе пачалася новая эпоха, якая атрымала ў нямецкай гісторыяграфіі назву Vormärz (даслоўна фарміраванне). Эпоха характарызавалася палітыкай Рэстаўрацыі: палітыкай аб’яднання дзяржаў у саюзы. Гэта ўсё адбывалася ў рамках так званага Свяшчэннага саюза, у які ўваходзілі Аўстрыя, Прусія і Расія, краіны-ўдзельніцы якога павінны былі правесці рэстаўрацыю ўнутры сябе, для таго, каб была створана такая міждзяржаўная абстаноўка ў Европе, якая была да Французскай рэвалюцыі 1789 года.

Нацыянальныя і буржуазна-дэмакратычныя рухі стаялі насуперак палітыке рэстаўрацыі. Яны прывялі да шматлікіх хваляванняў на тэрыторыі большай частцы Цэнтральнай Еўропы. У выніку гэтых хваляванняў адбылася і сакавіцкая рэвалюцыя 1848 года ў германскіх дзяржавах. Члены толькі што адбыўшайся германскай рэвалюцыі, дэмакратычна абралі парламент і Нацыянальны сход у Франкфурце, які прапанаваў шляхам прыняцця Паўльскірхскай Канстытуцыі выбраць прускага караля Фрыдрыха Вільгельма IV нямецкім імператарам. Нягледзячы на гэта, спроба аб’яднаць большасць германскіх дзяржаў на канстытуцыйнай аснове не ўдалася.

Пасля канчатковага падаўлення рэвалюцыі 1849 года, Германскі саюз працягнуў існаванне ў былым выглядзе. Наступнае дзесяцігоддзе можна назваць эпохай палітычнай рэакцыі (Рэакцыйная эра ў Германскім саюзе, 1849—1871), падчас якой, былі падушаны ўсе дэмакратычныя і ліберальныя амбіцыі. Пачынаючы з 1860-х гадоў, былі сфарміраваны, у сучасным сэнсе гэтага слова, першыя палітычныя партыі ў германскіх дзяржавах. У той жа час зноў адбыўся раскол паміж адносінамі Аўстра-Венгрыі і Прусіі.

У 1864 годзе, з-за Шлезвіг-Гольштэйнскага пытання, была абвешчана вайна паміж Даніяй і Прусіяй. Пасля, на бок Прусіі далучылася і Аўстра-Венгрыя. Але гэтае партнёрскае суіснаванне дзвюх нямецкіх краін было, аднак, нядоўгім.

У выніку спрэчкі вакол Шлезвіг-Гольштэйн адбылася нямецкая вайна 1866 года, у якой войскі Прусіі і некаторых іншых паўднева-германскіх дзяржаў, сумесна з Італіяй, ваявалі супраць войскаў Аўстрыі, якія былі ў саюзе з паўдневымі нямецкімі дзяржавамі, сярод якіх былі Бадэн, Баварыя, Ніжняя Саксонія і Вюртэмберг. Пасля паражэння Аўстрыі распаўся Германскі саюз і быў створаны Паўночнагерманскі саюз, які быў спачатку ваенным саюзам, а ўжо пасля зрабіўся паўнавартаснай дзяржавай пад прускім кіраваннем. Княствы паўднёвай Германіі, якія былі саюзнікамі Аўстрыі, псля вайны ўтварылі абарончы саюз з Прусіяй.

У 1870 годзе пачалася Франка-германская вайна, якая была выклікана спрэчкамі паміж Прусіяй і Францыяй за іспанскую спадчыну. Аб’яўленне вайны паступіла ад французскага бока, пасля таго, як прускі прэм’ер-міністр Ота фон Бісмарк апублікаваў адрэктаваную версію Эмскай дэпешы, якая палітычна скампраметавала Францыю. Падчас вайны, паўднёвыя нямецкія дзяржавы вырашылі далучыцца на сторану Прусіі. Бісмарк выкарыстаў гэта, каб каранаваць прускага караля, як Нямецкага імператара і інтэграваць паўдневыя нямецкія дзяржавы ў адзіную імперыю. Тры вайны паміж 1864 і 1871 гадамі сталі звацца ў нямецкім народзе Германскімі аб’яднаўчымі войнамі.

Гісторыя стварэння дзяржавы У 1870 годзе пачалася Франка-пруская вайна. Пасля перамогі пры Седане і ўзяццю французскага імператра Напалеона III у палон (2 верасня 1870), усе шляхі да стварэння адзінай імперыі былі адкрыты. Бісмарк пачаў весці перамовы з паўдневымі нямецкімі краінамі аб аб’яднанні краіны малагерманскім шляхам, але з невялічкімі дамовамі, дзе галоўная роля па-ранейшаму адводзілася Прусіі. Вынік гэтых прамоў, у любым выпадзе, быў фактычна адзін — далучэнне Баварыі, Вюртэмберга і Бадэна да Паўночнагерманскага саюза, і стварэння ў лістападзе 1870 года новай «Нямецкай канфедэрацыі».

З-за ўзросшай ролі Прусіі, іншыя планы федэральнага будаўніцтва краіны больш не разглядваліся, таму адзіная сепаратна накіраваная Баварыя не мела ніякіх шансаў, каб не ўвасці ў склад новай імперыі. Бісмарцкі шлях аб’яднання краіны гарантаваў безумоўнае дамініраванне Прусіі ў новым, так званым Другім Рэйху. Нягледзячы на некаторыя дамовы з паўднёвымі нямецкімі краінамі, манархічны федэралізм, па-ранейшаму, з’яўляўся дастаткова вялікім бар’ерам для парламентарызма.