Віктар Анатольевіч Раманцоў (нар. , г. Светлагорск, Гомельская вобласць) — беларускі журналіст, публіцыст і краязнавец. Член Саюзу журналістаў Беларусі (2000). Жыве і працуе ў Светлагорску.

Біяграфія Скончыў сярэднюю школу № 6 гоорада Светлагорска, Светлагорскі індустрыяльны тэхнікум (1989) і філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны (1996, філолаг, выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры). Служыў у памежных войсках. Працаваў у філіяле Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, газетах «Химики» (працуе і ў апошні час) і «Ранак-плюс», Светлагорск. Аўтар некалькіх сотняў артыкулаў у перыядычным друку, некалькіх дзесяткаў эсэ. Мае трох дзяцейРаманцоў, В. А. Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. Кніга 1. — Мн.: Галіяфы, 2011, с. 4 вокладкі..

Творчасць Удзельнічаў у грамадскім гісторыка-культурным аб’яднанні «Поўня», у выяўленні Здудзіцкага каменнага крыжаСредневековый поклонный крест установлен в Гомельской области // Русская православная церковь: официальный сайт Московского патриархата. 2008. 11 марта. . Аўтар ідэі археалагічных раскопак на месцы колішняга горада Казімір. Адзін з укладальнікаў зборніку матэрыялаў канферэнцыі «Шацілкаўскія чытанні» 2010 г.Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы II гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. / Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей; уклад.: Т. В. Маслюкоў, В. А. Раманцоў. — Светлагорск, 2011. — 90 с., іл., склаў DVD-дыск аб канферэнцыі. Напісаў кнігу «Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах»Мартыненка, А. Кніга Віктара Раманцова «Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах» убачыла свет // Гомельская праўда. 2011. 6 кастрычніка.. Аўтар дакументальнага фільма «Шацілкі-Светлагорск: міты і рэаліі» (2012—2013 гг.)Шацiлкi — Светлагорск: мiты i рэалii., дакументальнага серыяла «Зведаная зямля» (2017)Дакументальны серыял «Зведаная зямля»., дакументальны серыял «Казімір: вяртанне забытага горада» (2017)Дакументальны серыял «Казімір: вяртанне забытага горада»..

Узнагароды і прэміі

1998 — 3-е месца ў светлагорскім раённым літаратурным конкурсе «Дэбют» (старшыня жюры — паэт І. Р. Катляроў)Селезнёва С. «Дебют» состоялся // Ранак-плюс. 1998. № 12. С. 3.. 2011 — 1-е месца ў конкурсе «Літаратурныя дажынкі-2011» (ініцыятыва «Твой Фест», сайт Krevo.by пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!» і беларускага ПЭН-цэнтра)«Літаратурныя Дажынкі — 2011»: першы ўраджай..

Публікацыі Аляксандр Шыманоўскі — этнограф з Чэрніна (да 160-годдзя з дня нараджэння) // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы II гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. — Светлагорск, 2011, с. 53 — 58. Гібель карабля «Вінніца» — класічная трагедыя ў вайсковым стылі // Тамсама, с. 65 — 71. Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск, 2011. — ISBN 978-985-6906-52-0.

Спасылкі Прэзентацыя кнігі Віктара Раманцова ў Светлагорску. http://sn.by/2011/10/04/zvedanaya-zyamlya/ Некляев: Дуб поэзии греет мне душу В Крево прошли «Литературные дожинки» (фото). Чыгір Г. У Крэве пасадзілі дрэва Паэзіі…(фотарэпартаж). «Літаратурныя Дажынкі — 2011»: першы ўраджай. Скобла М. Крэўская унія паэтаў.

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі