Падзеі 17 сакавіка: Жыхары паўвострава Мані ў Пелапанесе абвясцілі вайну Асманскай імперыі. 25 сакавіка: Пачатак рэвалюцыі ў Грэцыі, паводле падання, мітрапаліт Герман Патраскі падняў сцяг з крыжам у манастыры Агія-Лаўра. 28 чэрвеня: Расія паставіла ультыматум Турцыі, патрабуючы спыніць разню ў Грэцыі. 28 ліпеня: Абвешчана незалежнасць Перу. 24 жніўня: Падпісаны Кардоўскі дагавор, які завяршыў вайну за незалежнасць Мексікі. 15 верасня: Прыняты Акт аб незалежнасці Цэнтральнай Амерыкі. 23 верасня: Армія Агусціна Ітурбідэ ўступіла ў Мехіка, пакінуты іспанцамі. 29 верасня: Абвешчана незалежнасць Мексікі.

Нарадзіліся

29 сакавіка: Карл Густаў Адольф Кніс, нямецкі эканаміст (пам. 3.8.1898) 31 жніўня: Герман Людвіг Фердынанд Гельмгольц, нямецкі фізік (пам. 8.9.1894) 12 снежня: Гюстаў Флабер, французскі пісьменнік (пам. 8.5.1880)

Памерлі 22 красавіка: Джон Кром, англійскі мастак. 5 мая: Напалеон Банапарт, французскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, імператар французаў (1804—1814, 1815).