Медан () — адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад інданезійскай правінцыі Паўночная Суматра, размешчаны на поўначы правінцыі Медан — сталіца правінцыі Паўночная Суматра.. Бліжэйшыя Малакскі праліў, буйны порт Белаван і міжнародны аэрапорт Куаланаму робяць Медан рэгіянальным і мультыкультурным цэнтрам, які таксама выступае фінансавым асяродкам Суматры і варотамі ў заходнюю частку Інданезіі. Каля 60 % эканомікі Паўночнай Суматры апіраюцца на гандаль, сельскую гаспадарку і перапрацоўчую прамысловасць , у тым ліку экспарт з 4 мільёнаў акраў плантацый пальмавага алею. Нацыянальнае агенцтва планавання развіцця ўключыла Медан у лік чатырох галоўных гарадоў Інданезіі, нараўне з Джакартай, Сурабаяй і Макасарам .

Паводле перапісу 2020 года, у межах горада Медан пражывала чалавека Badan Pusat Statistik, Jakarta, 2021.; афіцыйная ацэнка колькасці насельніцтва на сярэдзіну 2022 года складала чалавека. З улікам прылеглай гарадской тэрыторыі насельніцтва складае больш за 3,4 мільёна чалавек, што робіць яго чацвёртай па велічыні гарадской агламерацыяй у Інданезіі . Рэгіянальная агламерацыя Медана, у якую ўваходзяць суседні Бінджай, рэгенцтва Дэлісерданг і частка рэгенцтва Каро, з’яўляецца найбуйнейшай агламерацыяй за межамі Явы: па дадзеных перапісу 2020 года, у ёй пражывае жыхара .

Горад быў заснаваны ў месцы зліцця рэк Дэлі і Бабура каронцам на імя Гуру Патымпус. Тады паселішча называлася Кампунг-Медан-Путры (Kampung Medan Putri) і было часткай султанату Дэлі, заснаванага ў 1632 годзе. У канцы ⅩⅨ стагоддзя нідэрландскія каланісты, якія шукалі новыя плошчы для плантацый, выбралі Медан і Дэлі для заснавання Дэлійскай тытунёвай кампаніі. За некалькі гадоў нідэрландскі гандаль тытунёвымі вырабамі ператварыў Медан у эканамічны цэнтр, за што ён атрымаў мянушку Het Land Dollar («зямля грошай»). Дэлійская чыгунка, створаная для дастаўкі тытуню, каўчуку, чаю, драўніны, пальмавага алею і цукру з Медана ў порт Белаван для наступнага экспарту па ўсім свеце, садзейнічала далейшаму хуткаму развіццю Медана. Горад спачатку быў сталіцай Дзяржавы Усходняя Суматра, а затым, у незалежнай Інданезіі, стаў цэнтрам правінцыі Паўночная Суматра.

Афіцыйная дата заснавання Медана — 1 ліпеня 1590 года.

Этымалогія Тэрмін «медан», магчыма, паходзіць ад слова «мадан» () з мовы батак-каро, якое літаральна азначае «ацалёны», «благаславёны» або «ачунялы». Гэты тэрмін звязаны з гістарычным каронскім дзеячам і заснавальнікам горада па імі Гуру Патымпус (Guru Patimpus), які быў вядомы як народны лекар. Найстарэйшыя сведчанні выкарыстання гэтага тэрміна для абазначэння горада адносяцца прыкладна да адрэзка ⅩⅢ–ⅩⅤ стагоддзяў, падчас каронскага праўлення Ару .

Існуе таксама распаўсюджаная гіпотэза, паводле якой «медан» мае малайскае паходжанне і літаральна азначае «поле». Тэрмін «медан» () на малайскай мове можа быць вытворным ад малаяламскага (, «поле»), якое з’яўляецца роднасным тамільскаму слову (, «зямля») .

Гісторыя Медан размешчаны на землях былога , заснаванага народам каро і квітнеючага паміж XIII і XVI стагоддзямі . Побач Медана захавалася некалькі археалагічных помнікаў, у тым ліку Ката-Рентанг, партовае паселішча ў наваколлях ; Ката-Чына, старажытны гандлёвы цэнтр у ; і Бентэнг-Путры-Хіджаў, руіны форта ў .

У шаснаццатым стагоддзі Гуру Патымпус Сембірынг Пелаві, каронец з рэгенцтва Каро, звярнуўся з вераванняў ў іслам. Падчас свайго падарожжа на вучобу ў Датука Ката Бангуна, Гуру Патымпус сустрэў і ажаніўся з дзяўчынай з паселішча Пулабраян. У далейшым, у суправаджэнні сваіх двух сыноў, Калока і Кечыка, сужэнцы заснавалі вёску Медан паміж рэкамі Дэлі і Бабура.

У 1632 годзе Ачэхскі султанат пад уладай Гоча Пахлавана пашырыўся і ўключыў Медан. Перунггіт стаў пераемнікам свайго бацькі ў 1669 годзе і аб’явіў незалежны султанат Дэлі, які ўключыў таксама Медан.

Пачынаючы з 1860-х гадоў нідэрландскія ўлады пачалі расчышчаць новыя землі для тытунёвых плантацый. Саід Абдула Білсагіх, зяць дэлійскага султана Махмуда Перкаса Алама, пераканаў нідэрландскага гандляра тытунём перанесці свой бізнэс з Явы ў Дэлі. Нідэрландскія купцы Ван дэр Фальк і Эліёт, а таксама кітайскія браты і , таксама былі піянерамі тытунёвай прамысловасці ў Дэлі. У 1867 годзе Нінхёйс, Янсэн, Клемен і Крэмер заснавалі кампанію ; у 1869 годзе яны перанеслі галаўны офіс з Лабухан-Дэлі ў Медан. Гэта зрабіла Медан цэнтрам тытунёвага гандлю, які мацней узрос з адкрыццём Суэцкага канала ў 1869 годзе.

Султан Мамун ар-Рашыд Перкаса Аламія, які ўладарыў у 1873—1924 гадах, перанёс сталіцу каралеўства ў Медан. У 1888 годзе завяршылася будаўніцтва , а ў 1907 годзе — . У 1898 годзе нідэрландскі прадпрымальнік Айнт Херман дэ Бур пабудаваў для размяшчэння еўрапейскіх турыстаў з круізных лайнераў, што пачалі наведваць Медан.

Падчас Нідэрландскай Ост-Індскай аперацыі 1942 года (у ходзе Другой сусветнай вайны) японцы ўвайшлі ў Медан на роварах і акупавалі горад. Перадача ўлады была хаатычнай, але з дапамогай паліцыі кэмпэйтай японцы змаглі ўтрымліваць горад да сваёй капітуляцыі ў 1945 годзе. Затым Медан перайшоў пад юрысдыкцыю , якое ўзначальваў брытанскі адмірал лорд Луіс Маўнтбатэн. Пасля абвяшчэння незалежнасці Інданезіі 17 жніўня таго ж года Медан стаў часткай новай незалежнай Рэспублікі Інданезія, у самім горадзе пра навіну стала вядома 30 верасня.

У кастрычніку войскі саюзнікаў высадзіліся ў гаване Белаван і рушылі на Медан. Наступныя канфлікты паміж саюзнікамі і інданезійскім войскам сталі вядомыя як . Саюзнікі аднавілі кантроль над Меданам у красавіку 1946 года, а ў снежні 1947 года нідэрландцы заснавалі дзяржаву Усходняя Суматра са сталіцай у Медане. Яна стала часткай Злучаных Штатаў Інданезіі ў 1949 годзе, якія ператварыліся ва ўнітарную Рэспубліку Інданезія ў 1950 годзе .

Медан развіваўся як цэнтр гандлю падчас праўлення Амалудзіна аль-Сані Перкаса Аламсія. Развіццё 1970-х гадоў, асабліва плантацыі пальмавага алею і каўчуку, зрабіла Медан найажыўленейшым горадам за межамі Явы, а праграма перасялення прыцягнула мноства яванскіх і батакскіх мігрантаў (якія сёння складаюць амаль дзве трэці насельніцтва горада).

У траўні 1998 года студэнцкія дэманстрацыі ў Медане, якія доўжыліся некалькі месяцаў наконт азіяцкага фінансавага крызісу 1997 года, перараслі ў беспарадкі, пасля таго як адзін студэнт быў забіты ў сутыкненні з сіламі бяспекі. На наступны дзень бунтаўшчыкоў стала больш, а многія магазіны і транспартныя сродкі ў дзелавым раёне (у асноўным належалі кітайскім жыхарам) былі спалены і разрабаваны. У выніку была ўведзена каменданцкая гадзіна больш як на два тыдні, пакуль не аднавіўся мір .

5 верасня 2005 года рэйс 091 авіякампаніі Mandala Airlines абрушыўся праз хвіліну пасля вылету са старога міжнароднага аэрапорта Палонія па шляху ў Джакарту. Самалёт урэзаўся ў густанаселены жылы раён уздоўж дарогі Djamin Ginting у Паданг-Булане. Са 117 пасажыраў і членаў экіпажа на борце выжылі толькі 17, таксама загінула 49 жыхароў на зямлі . У выніку ў Дэлісэрдангу быў пабудаваны міжнародны аэрапорт Куаланаму, будаўніцтва якога завяршылася ў 2012 годзе, замяніўшы стары аэрапорт. Пасля перамяшчэння аэрапорта законы аб абмежаванні вышыні ў Медане памякчылі.

Геаграфія Медан знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы вострава Суматра, у правінцыі Паўночная Суматра. Горад з’яўляецца паўанклавам у межах рэгенцтва Дэлісерданг, акружаны ёю з трох бакоў і Малакскім пралівам з поўначы. Натуральная гавань, якая ўтварылася ў месцы ўпадзення рэк Дэлі і Бабура ў праліў, спрыяла развіццю Медана як гандлёвага порта Usman Pelly, Sejarah Kota Madya Medan, 1950—1979; Departemen Pendidikan dan Kebudayaan R.I., Proyek Inventarisasi dan Dokumentasi Sejarah Nasional, Direktorat Sejarah dan Nilai Tradisional, 1985.

Вышыня Медана розніцца ад 2,5 да 37,5 м над узроўнем мора; на поўдні знаходзіцца горны хрыбет Барысан, а у 50–70 км ад горада — вулканы, такія як і Сінабунг.

Клімат Згодна з кліматычнай класіфікацыяй Кёпена, Медан мае экватарыяльны клімат вільготных трапічных лясоў (Af) без істотнага сухога сезона . У найбольш сухі месяц (студзень) у сярэднім выпадае каля адной траціны ападкаў, чым у найбольш вільготны месяц (кастрычнік), пры гэтым агульная гадавая колькасць ападкаў складае каля 2200 мм. Сярэдняя тэмпература ў горадзе складае каля 27 °C на працягу года.

Кіраванне

Мэр З 2000 па 2008 год Меданам кіраваў Абдзіла, пакуль яго і віцэ-мэра не злавіла Камісія па выкараненні карупцыі. С’ямсул Арыфін, губернатар правінцыі Паўночная Суматра, прызначыў выконваючым абавязкі мэра Афіфудзіна Лубіса, а пасля адстаўкі таго ў 2009 годзе — Рахудмана Харахапа. Апошні неўзабаве падаў у адстаўку, каб балатавацца на паўнапраўную пасаду мэра ў 2010 годзе, пакінуўшы Арыфіна часова выконваць абавязкі мэра. У 2013 годзе Харахап таксама быў арыштаваны за карупцыю, а выконваючым абавязкі мэра стаў ягоны намеснік Дзулмі Элдзін .

Дзулмі Элдзін быў абраны мэрам у 2016 годзе і займаў гэтую пасаду да свайго арышту за хабарніцтва ў 2019 годзе. Яго змяніў віцэ-мэр Ак’яр Насутыён, які займаў гэтую пасаду да канца свайго тэрміну ў 2021 годзе.

Цяперашні мэр Медана — Бобі Насутыён, віцэ-мэр — Аўлія Рахман .

Адміністрацыйны падзел

Медан падзелены на 21 раён (), плошча і колькасць насельніцтва якіх указаны ў табліцы ніжэй па дадзеных перапісаў 2010Biro Pusat Statistik, Jakarta, 2011. і 2020 гадоў, а таксама афіцыйных адзнак на сярэдзіну 2022 года. У табліцы таксама пазначана колькасць кварталаў () у кожным раёне і іхнія паштовыя індэксы. Назва раёна(kecamatan)Назва наінданезійскайПлошчаў км² Перапіс2010Перапіс2020Ацэнкасяр. 2022К-сцьвёсакПаштовыіндэкс Медан-Тунтунган Medan Tuntungan 20,68920134-20141 Медан-Джохар Medan Johor 14,58620142-20146 Медан-Амплас Medan Amplas 11,19720147-20149,20219 і 20229 Медан-Дэнаі Medan Denai 9,05620226-20228 Медан-Арэа Medan Area 5,521220211-20217 Медан-Кота Medan Kota 5,271220211-20219 Медан-Маймун Medan Maimun 2,98620151-20159 Медан-Палонія Medan Polonia 9,01520152-20157 Медан-Бару Medan Baru 5,84620153-20156 Медан-Селаянг Medan Selayang 12,81620131-20133 Медан-Сунггаль Medan Sunggal 15,44620121-20128 Медан-Хельвецыя Medan Helvetia 13,16720123-20126 Медан-Пецісах Medan Petisah 6,82720112-20119 Медан-Барат Medan Barat 5,33620111-20117 Медан-Тымур Medan Timur 7,761120231-20239 Медан-Перджуанган Medan Perjuangan 4,09920232-20237 Медан-Тэмбунг Medan Tembung 7,99720221-20225 Медан-Дэлі Medan Deli 20,84620241-20244 Медан-Лабухан Medan Labuhan 36,67620251-20254,20524 і 20525 Медан-Марэлан Medan Marelan 23,82520250-20256 Медан-Кота-Белаван Medan Kota Belawan 26,25620411-20415Усяго 265,10151

Цэнтр горада складаецца з раёнаў Медан-Пеціса, М.-Бару, М.-Палонія, М.-Маймун, М.-Кота і М.-Барат (Заходні Медан). Медан-Лабухан — адзін з найбуйнейшых па плошчы раёнаў (разам з Медан-Белаван і Медан-Марэлан) і размешчаны ў паўночнай частцы горада. Медан-Тунтунган служыць варотамі ў рэгенцтва Каро, М.-Хельвецыя — у горад Бінджай і Лангкат, а М.-Амплас — у Тэбінгтінггі і Пематангсіянтар.

Дэмаграфія Медан — найбуйнейшы горад Інданезіі за межамі Явы і чацвёрты па велічыні горад (пасля Джакарты, Сурабаі і Бандунга). Насельніцтва павялічылася больш чым у чатыры разы менш чым за пяцьдзесят гадоў — з у 1968 годзеEnsiklopedi Umum, Penerbitan Jajasan Kanisius, 1973 да 2,1 мільёна ў 2010 годзе. Па стане на 2020 год насельніцтва Медана складала чалавека, а насельніцтва ягонай рэгіянальнай агламерацыі — чалавекі.

Адміністрацыйнаяадзінка Плошчаў км² Перапіс2010 Перапіс2020 Ацэнкасяр. 2022 Шчыльнасцьнасельніцтва2022 (/км²) НататкіМедан (горад)Бінджай (горад)93,77Рэгенцтва Дэлі-Серданг757Рэгенцтва Каро (часткова)427Вялікі Медан

Этнасы і мовы Асноўнымі этнічнымі групамі ў Медане з’яўляюцца батакі і яванцы, з меншай колькасцю малайцаў, ачэхцаў, індыйцаў, ніасцаў і сунданцаўLeo Suryadinata, Evi Nurvidya Arifin, Aris Ananta, Indonesia’s Population: ethnicity and religion in a changing political landscape, Institute of Southeast Asian Studies, 2003..