Вікіпедыя на мове хіндзі — раздзел Вікіпедыі на мове хіндзі.
Заснаваны 11 ліпеня 2003 года:en:Wikipedia:2003, першыя артыкулы з'явіліся ў жніўні 2003 года:en:Wikipedia:Multilingual statistics (2003). У раздзеле карыстаюцца алфавітам дэванагары, набіраць у якім можна лацінскімі літарамі, якія адразу пераўтвараюцца ў патрэбныя сімвалы.
Нягледзячы на тое, што мова хіндзі паводле колькасці валодаючых (600—900 млн у той ці іншай ступені, з якіх для ад 350 да 480 млн — родная) з'яўляецца адной з самых распаўсюджаных у свеце, раздзел спачатку адставаў ад раздзелаў на іншых мовах Індыі (тэлугу, бенгальскай, і бішнупрыя-маніпуры), але потым, выйшаў сярод іх на першае месца. На 1 кастрычніка 2010 года ў раздзеле быў зарэгістраваны 19741 уліковы запіс удзельнікаў.
На 20 сакавіка 2010 года колькасць артыкулаў у раздзеле хіндзі складала 53900 (43-е месца сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі). «Глыбіня» артыкулаў роўная 103,8.
У ліпені 2010 года Google абвясціў, што яны пачалі працаваць з удзельнікамі Вікіпедыі на хіндзі, каб перакладаць артыкулы з англійскай мовы на хіндзі, карыстаючыся камбінацыяй Google Translate і ручной праверкі. Хіндзі-партал Вікіпедыі такім чынам быў папоўнены сотняй артыкулаў з 600 тыс. словаў і вырас амаль на 20 %Википедию переводят на языки стран третьего мираGoogle переводит Википедию
Гісторыя 14 сакавіка 2007 — колькасць артыкулаў перавысіла 10 000 14 верасня 2009 — 50 000 артыкулаў 30 жніўня 2011 — 100 000-ы артыкул.
Спасылкі Галоўная старонка Вікіпедыі на мове хіндзі इस विशाल सोशियल मीडिया विश्वकोश की सफलता के नेपथ्य में विशाल भ्रांतियाँ भी हैं हिन्दी विकिपीडिया ब्लॉग हिन्दी विकिपीडिया ट्विटर पर हिन्दी विकिपीडिया फेसबुक पर हिन्दी विकिपीडिया गूगल समूह
Катэгорыя:Хіндзі