Новы палац у Патсдаме () — палац у стылі позняга барока, збудаваны ў 1763-69 гг. па жаданні Фрыдрыха Вялікага на заходнім краю парку Сан-Сусі. Быў прызначаны для афіцыйных прыёмаў. Ні Фрыдрых, ні яго непасрэдныя пераемнікі ў палацы ўвесь час не жылі. Першае выключэнне — імператар Фрыдрых III, які падчас свайго 99-дзённага кіравання пераназваў палац у Фрыдрыхскрон (Schloß Friedrichskron) і загадаў выкапаць вакол яго роў. Не меней прывязаны быў да гэтага будынка і апошні імператар, Вільгельм II. Разыначкай палаца з'яўляецца прыдворны тэатр XVIII стагоддзя. thumb|left|300px|Новы палац з вышыні птушынага палёту

Крыніцы

Літаратура Gert Streidt, Klaus Frahm. Potsdam. Die Schlösser und Gärten der Hohenzollern. Könemann Verlagsgesellschaft mbH, Köln 1996. ISBN 3-89508-238-4 Amtlicher Führer der Stiftung Preußische Schlösser und Gärten Berlin-Brandenburg: Das Neue Palais von Sanssouci. 1. Auflage, Potsdam 2001

Спасылкі

Катэгорыя:Сан-Сусі Катэгорыя:Палацы Патсдама Катэгорыя:Збудаванні Германіі ў стылі барока Катэгорыя:Замкі Брандэнбурга Катэгорыя:1769 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Германіі