Ці́хан Пі́менавіч Бумажко́ў () — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1941).
Біяграфія Выхадзец з беднай сялянскай сям’і.
У 1907 годзе сям’я ў пошуках заробку пераехала з Магілёўскай губерні ў Прымор'е (дзе і нарадзіўся Ціхан), а ў 1922 годзе вярнулася на радзіму. У 1930Бумажков, Тихон Пименович скончыў школу рабочай моладзі ў Княжыцах.
Член УКП(б) з 1930 года. Скончыў Менскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум у 1933. У 1933—1935 гадах — у Чырвонай Арміі. З 1935 года — дырэктар завода, затым — старшыня Петрыкаўскага райвыканкама Палескай вобласці БССР, з ліпеня 1939 — першы сакратар Акцябрскага райкама КП(б)Б Палескай вобласці. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1939 года.
У канцы чэрвеня 1941 года стаў адным з арганізатараў знішчальнага батальёна, а затым на яго аснове — партызанскага атрада «Чырвоны Кастрычнік», аднаго з першых на Беларусі, у якім стаў камісарам. Узаемадзейнічаючы з часткамі Чырвонай Арміі, атрад наносіў удары па тылах і штабах супраціўніка, знішчаў масты, праводзіў дыверсіі. Так, 16—18 ліпеня быў разгромлены штаб нямецкай дывізіі ў вёсцы Воземля Акцябрскага раёна: акрамя палонных былі захопленыя 55 браня- і аўтамашын, 2 радыёстанцыі, 27 матацыклаў, 45 коней з вазамі і грузам, штабныя дакументы. 6 жніўня Бумажкоў і камандзір атрада Фёдар Паўлоўскі першымі з партызан былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.
У жніўні 1941 года быў адкліканы ў Чырвоную Армію і накіраваны на Паўднёва-Заходні фронт начальнікам палітаддзела кавалерыйскай групы ў корпусе А. І. Гарадавікова.
Загінуў пры выхадзе з акружэння ў баі ў раёне вёскі Оржыца Палтаўскай вобласці.
Узнагароды Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 жніўня 1941 года адзін з першых арганізатараў партызанскіх атрадаў у Беларусі Бумажкоў Ціхан Піменавіч удастоены звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза тт. Бумажкову Т. П. и Павловскому Ф. И., особо отличившимся в партизанской борьбе в тылу против германского фашизма» от 6 августа 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 17 августа (№ 36 (151)). — С. 1.. Узнагароджаны ордэнам Леніна
Памяць
У гарадскім пасёлку Акцябрскі ў 1961 годзе Ц. П. Бумажкову пастаўлены помнік (скульптар — А. Заспіцкі). Іменем Бумажкова названа чыгуначная станцыя ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці на лініі Рабкор — Бабруйск. Імя Бумажкова носяць вуліцы ў Мінску, Бабруйску, Мазыры, Акцябрскім, Петрыкаве, вёсцы Парэчча Акцябрскага раёна. У Цэнтры гісторыі і культуры Акцябрскага раёна захоўваюцца матэрыялы, прысвечаныя Т. П. Бумажкову.
Літаратура
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. — Мн., 1994. — С. 125.
Спасылкі
Биография // Агентство «Минск-Новости»
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Прыморскім краі Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны