Кускусы (Phalanger) — род сумчатых сямейства посумы (Phalangeridae).

Віды і распаўсюджванне У складзе роду вылучаюцца 13 відаў:

Phalanger alexandrae Phalanger carmelitae Аднакаляровы кускус (Phalanger gymnotis) Phalanger intercastellanus Вудларскі кускус (Phalanger lullulae) Phalanger matabiru Phalanger matanim Phalanger mimicus Пухнаты кускус (Phalanger orientalis) Phalanger ornatus Phalanger rothsschildi Шаўковы кускус (Phalanger sericeus) Шаўкавісты кускус (Phalanger vestitus)

Кускусы сустракаюцца на Малукскіх астравах, Тыморы, Сулавесі, у Новай Гвінеі, на Саламонавых астравах і паўвостраве Кейп-Ёрк на паўночнай ускрайку Аўстраліі. Селяцца ў лясах і хмызняковых зарасніках.

Апісанне Кускусы досыць буйныя жывёлы. Іх поўсць густая і пухнатая, можа быць белай, рудой ці нават чорнай. Пыса кароткая, вушы маленькія і амаль непрыкметныя, а доўгі хвост голы на канцы, кускусы чапляюцца ім за галінкі. Даўжыня цела ад 24 да 65 см, хваста — 24-60 см. Вага дасягае ад 1 да 7 кг.

Спосаб жыцця Кускусы жывуць пераважна на дрэвах, рэдка спускаючыся на зямлю. Дзякуючы ўчэпістаму хвасту і двум вялікім пальцам на кожнай руцэ яны выдатна адаптаваліся да свайго асяроддзя — вільготнага трапічнага лесу. Цэлы дзень яны спяць у дуплах дрэў, а ўначы павольна караскаюцца па дрэве ў пошуках ежы. Кускусы аддаюць перавагу жыццю ў адзіноце, не ўтвараюць устойлівых груп.

Катэгорыя:Кускусавыя Катэгорыя:Сумчатыя