thumb|right|250px|Карта Сіцылійскага праліва Сіцылі́́йскі пралі́́ў, Туніскі праліў () — праліў паміж Сіцыліяй і Тунісам. Ён прыкладна 160 км у шырыню і аддзяляе Тырэнскае мора і заходнюю частку Міжземнага ад усходняй часткі Міжземнага. Глыбінныя плыні ў праліве ідуць з усходу на захад, а тыя, што бягуць бліжэй да паверхні перамяшчаюцца ў процілеглым кірунку. Незвычайны паток вады ўяўляе цікавасць для акіянографаў.

Востраў Пантэлерыя знаходзіцца ў сярэдзіне праліва. Яго максімальная глыбіня дасягае 316 метраў.

Праліў не мае агульнапрызнанай назвы на англійскай мове; ён таксама завецца Cіцылійскі канал, канал Сіцыліі і канал Пантэлерыя. На італьянскай мове ён вядомы, як Canale di Sicilia ці Stretto di Sicilia. На сіцылійскай: Canali di Sicilia ці Strittu di Sicilia.

На французскай мове яго звычайна завуць Cap Bon Channel ці Kélibia Channel. Келібія () з’яўляецца рэгіёнам у Тунісе, у паўднёвай частцы праліва.

Катэгорыя:Геаграфія Туніса Катэгорыя:Геаграфія Сіцыліі Катэгорыя:Пралівы Афрыкі Катэгорыя:Пралівы Італіі Катэгорыя:Пралівы Міжземнага мора