Грэнладская мова (Kalaallisut) — мова інуіцкай групы эскімоскай галіны эскімоска-алеуцкай сям’і, на якой размаўляюць грэнландцы. Афіцыйная мова Грэнландыі — аўтаномнага ўтварэння на востраве Грэнландыя, якое ўваходзіць у склад Даніі. Колькасць носьбітаў — прыкладна 57 тыс. чал.Inuktitut, Greenlandic | Ethnologue Лінгвістычна блізкая інуіцкім мовам Канады, такім як інуктытут. Распаўсюджаная на ўсходнім, паўднёва-заходнім і паўночна-заходнім узбярэжжы Грэнландыі.
Мае некалькі дыялектаў, з якіх літаратурным лічыцца заходні, ён з’яўлецца афіцыйнай мовай Грэнландыі з чэрвеня 2009. Іншыя дыялекты — усходні і палярны.
Да 1 чэрвеня 2009 года грэнландская была адной з афіцыйных моў Грэнландыі побач з дацкай. З 1 чэрвеня гэтага ж года грэнландская стала адзінай афіцыйнай мовай аўтаномнага рэгіёна, аднак большасць прадметаў у адзіным мясцовым універсітэце выкладаецца на дацкай мове.
Грэнландская з’яўляецца полісінтэтычнай мовай, у якой карані і суфіксы могуць дадавацца да слова ў вельмі вялікай колькасці, робячы словы вельмі працяглымі. Стратэгія кадзіравання дзеяслоўных актантаў у мове эргатыўная — суб’ект непераходнага дзеяслова маркіруецца гэтак жа, як і аб’ект пераходнага дзеяслова, пры гэтым адрозніваецца ад агенсу (аб’екту) пераходнага дзеяслова.
Назоўнікі змяняюцца паводле васьмі склонаў і маюць прыналежную форму. Дзеяслоў змяняецца паводле васьмі ладаў, узгадняецца з дапаўненнем і дзейнікам у асобе і ліку. Назоўнікі і дзеясловы маюць складаную сістэму слоўтварэння. Асноўны парадак слоў у пераходным сказе — SOV (дзейнік-дапаўненне-выказнік). Падпарадкавальныя сувязі ўтвараюцца пры дапамозе асаблівых падпарадкавальных ладоў. Т.зв. «чацвёртая асоба» дазваляе маркіраваць дзейнікі галоўнага і дадатковага сказу. У грэнландскай мове адсутнічае сістэма граматычнага часу — часавыя зносіны звычайна вызначаюцца з кантэксту шляхам часавых часцін, такіх як «учора», «цяпер» і г.д., альбо з дапамогай суфіксаў або афіксаў з відавымі значэннямі і здзяйсняльнасцю розных дзеяслоў. На думку некаторых лінгвістаў, аднак, грэнландскі будучы час маркіруецца ў абавязковым парадку. Іншы прадмет дыскусій — наяўнасць у грэнландскай мове інкарпарацыі: дэрывацыйнага працэсу стварэння складаных прэдыкатаў з іменнымі каранямі.
Пры сутыкненні з новымі з’явамі, тэхналогіямі, прадметамі і г.д. носьбіты грэнландскай мовы звычайна ўтвараюць новыя словы са спрадвечных каранёў, хоць у сучаснай грэнландскай існуе вялікая доля запазычанняў дацкага і англійскага паходжання.
Для запісу грэнландскае мовы з пачатку каланізацыі ў XVII ст. выкарыстоўваецца лацінскі алфавіт. Першая арфаграфія была створана пратэстанцкім місіянерам Самуілам Кляйншмітам у 1851 годзе, аднак праз стагоддзе яна стала сур’ёзна адрознівацца ад гутарковай мовы. У 1973 годзе адбылася фундаментальная арфаграфічная рэформа, якая спрасціла навучанне мове, што ў сваю чаргу прывяло да рэзкага павышэння долі пісьменных сярод насельніцтва і падняцця яе да аднае з найвышэйшых у свецеGoldbach & Winther-Jensen (1988). 100 % грэнландцаў на цяперашні час пісьменныя.
Гісторыя Грэнландская мова была прынесена на тэрыторыю Грэнландыі ў XIII ст. людзьмі культуры Туле — непасрэднымі продкамі сучасных эскімосаў. Да гэтага ў Грэнландыі існавалі культуры Дорсэт і Сакак, аднак іх мовы невядомыя.
Першыя апісанні грэнландскай мовы прыпадаюць на XVII ст., а пасля прыбыцця на востраў дацкіх місіянераў пачалося складанне слоўнікаў і апісанне граматыкі. Місіянерам Паўлем Эгедэ ў 1750 годзе быў створаны першы слоўнік мовы, а ў 1760 годзе — складзена і першая граматыка.
Ад пачатку дацкай каланізацыі і да атрымання аўтаноміі ў 1979 годзе грэнландская зазнавала ўплыў з боку дацкае мовы. У 1950-х гадах дацкая моўная палітыка была накіравана на поўную замену грэнландскай мовы дацкаю. Адукацыя, пачынаючы з сярэдняе школы, і афіцыйнае справаводства ажыццяўляліся на дацкай мове.
Пасля арфаграфічнае рэформы пазіцыі грэнландскай мовы ўзмацніліся дзякуючы палітыцы т.зв. «грэнландызацыі» грамадства, якая пачалася з узнікненнем аўтаноміі ў 1979 годзе. Ад гэтага моманту палітыка была накіравана не на звужэнне галін дзейнасці мовы, а на яе прасоўванне ў афіцыйнай сферы і адукацыі. З прычыны таго, што грэнландская стала адзінай мовай пачатковай адукацыі, нават у дацкамоўных сем’ях дзеці растуць білінгваміIutzi-Mitchell & Graburn (1993).
Да чэрвеня 2009 года грэнландская і дацкая былі афіцыйнымі мовамі аўтаномнай Грэнландыі, пасля афіцыйны статус застаўся толькі ў грэнландскайLaw of Greenlandic Selfrule (гл. раздзел 7) , што стварыла своеасаблівы прэцэдэнт: індзейская мова Паўночнай Амерыкі з’яўляецца афіцыйнай у аўтаномнай тэрыторыі, але пры гэтым лічыцца ўразлівай, знаходзячыся ў Чырвонай кнізе моў ЮНЕСКА. З тых часоў, калі заходнегрэнландскі дыялект стаў выкарыстоўвацца ў якасці стандарту і стаў дзякуючы гэтаму дамінантным, ЮНЕСКА пачало лічыць уразлівымі іншыя дыялекты; для захавання ўсходнегрэнландскага дыялекту абмяркоўваецца прыняцце шэрага захадаў.
Класіфікацыя Грэнландская мова належыць да эскімоска-алеуцкіх моў і блізкароднасная інуіцкім мовам Канады і Аляскі.
Брытанскі лінгвіст-паўночназнавец Майкл Фортэск’ю ў сваёй працы Language Relations Across Bering Strait (1998) прапаноўвае сувязь між уральскімі, юкагірскімі, чукоцка-камчацкімі і эскімоска-алеуцкімі мовамі. Гэтая гіпотэза прапаноўвае т.зв. урала-сібірскую макрасям’ю.
Дыялекты Мова падзяляецца на тры дыялекты — калаалісут (заходні), паўночны (інуктун) і ўсходні (тунумііт).
Асноўным дыялектам грэнландскай мовы з’яўляецца калаалісут, які гістарычна стаў асноваю літаратурнай мовы. Колькасць носьбітаў гэтага дыялекту ацэньваецца прыкладна ў 44 тыс. чал.Ethnologue report for language code: kal , якія жывуць пераважна на поўдні і захадзе Грэнландыі, у тым ліку і ў адміністрацыйным цэнтры аўтаноміі горадзе Нуўк. Дыялект таксама вядомы пад назваю заходнегрэнландскі дыялект.
На ўсходзе Грэнландыі распаўсюджаны дыялект тунумііт (таксама вядомы як усходнегрэнландскі дыялект). Паводле сваіх структурных характарыстык дыялект вельмі адрозніваецца ад іншых дыялектаў грэнландскай мовы, што дае падставы для вылучэння некаторымі даследчыкамі гэтай гаворкі ў якасці асобнай мовы.
На поўначы вострава распаўсюджаны дыялект інуктун (у лінгвістычных працах таксама вядомы як палярны, паўночны, туле, аванерсуарміўтут). Носьбіты гэтага дыялекту складаюць этнічную групу інугуіт і жывуць пераважна на поўначы і паўночным захадзе Грэнландыі (у прыватнасці, у паселішчы Канаак і навакольных мясцінах). Колькасць носьбітаў налічвае каля 800 чал. Інуктун упершыню быў апісаны дацкімі даследчыкамі Кнудам Расмусэнам і Петэрам Фройхенам, якія вандравалі па паўночнай Грэнландыі ў пачатку XX ст. і заснавалі гандлёвы пункт на поўначы вострава. Інуктун не мае ўласнай арфаграфіі і не выкладаецца ў школах, аднак большасць жыхароў Канаака і іншых навакольных вёсак выкарыстоўвае дыялект у сваіх паўсядзённых зносінах. Лінгвістычна дыялект інуктун займае прамежкавае становішча між калаалісутам і інуктытутам — мовай эскімосаў геаграфічна блізкай Канады. Носьбіты інуктуна ўзніклі ў Грэнландыі, як мяркуецца, толькі у канцы XVIII ст., перасяліўшыся з КанадыFortescue 1991, ст. 1. Сярод асноўных дыялекталагічных рыс, што адрозніваюць дыялект ад калаалісута — узнікненне гука /ç/ на месцы стандартнага /s/, шырэйшае з’яўленне сцячэнняў зычных і асаблівае ўжыванне некаторых асобных зычных (напрыклад, зычныя /s/, /ts/, /ɣ/, /ʁ/, /ɴ/ могуць паўставаць толькі ў сцячэннях зычных), а таксама некаторыя адрозненні ў граматыцы і лексіцы.
Лінгвагеаграфія Агульная колькасць носьбітаў мовы складае каля 57 тыс. чал., з іх каля 50 тыс. чал. пражываюць у Грэнландыі, астатнія — у Даніі за межамі Грэнландыі. Астатняе насельніцтва Грэнландыі, у прыватнасці датчане і іншыя еўрапейцы, размаўляюць на мове як на другой. Для 80-85 % грэнландская мова з’яўляецца асноўнай, для многіх — адзінай мовай зносін. Усяго 12 % ад насельніцтва Грэнландыі, што складае каля 6,5 тыс. чал., размаўляе толькі па-дацку.
Найбольш распаўсюджаны дыялект — калаалісут, які лёг у аснову грэнландскай мовы як афіцыйнай. Паўночны дыялект, туле, аванерсуарміютут або інуктун, распаўсюджаны ў наваколлях горада Каанаак, вельмі блізкі да канадскай мовы інуктун. Усходні дыялект, або тунумііт, распаўсюджаны ў наваколлі вострава Амасалік і горада Ітакартоормііт, з’яўляецца найбольш кансерватыўным: у прыватнасці, у ім адбылася мацнейшая асіміляцыя сцячэнняў зычных, чым у заходнімMahieu & Tersis (2009) ст. 53.
Калааалісут падзяляецца на чатыры гаворкі. Першая распаўсюджана паблізу горада Упернавік і мае некаторыя агульныя рысы з усходнім, верагодна, дзякуючы мігрантам з адпаведных рэгіёнаў. Другая гаворка засяроджана ў рэгіёне Уўманак — Кекертасуўл. Стандартызаваная літаратурная мова заснавана на трэцяй, цэнтральнай гаворцы, на якой размаўляюць у Сісіміўце, каля Нуўка і да Маніітсака на поўдзень. Паўднёвая гаворка распаўсюджана каля Нарсака і Какартака.
У табліцы вышэй прыведзеныя адрозненні ў гучанні слова «людзі» на трох розных дыялектах. З яе бачна, што найбольш кансерватыўным з’яўляецца інуктун: там засталося спалучэнне gh, якое знікла ў калаалісуце, а ў тунуміісуце структура яшчэ мацней спрошчаная выпадзеннем /n/.
Літаратурная мова вылучаецца высокай ступенню стандартызацыі. 100 % носьбітаў грэнландскай мовы пісьменныя. На мове вядуцца тэле- і радыёперадачы, выходзіць арыгінальная і перакладная літаратура — прафесійная, публіцыстычная, мастацкая; перыядычныя выданні. Навучанне на мове ажыццяўляецца ў пачатковай, сярэдняй і часткова ў вышэйшай школе.
Пісьменнасць thumb|Словы на літару кра ў грэнландска-дацкім слоўніку 1926 года. У адрозненне ад большасці эскімоска-алеуцкіх моў, пісьменнасць грэнландскай мовы заснавана не складовай азбуцы, а на лацінскім алфавіце.
Запісаных тэкстаў дакаланіяльнага перыяду Грэнландыі не захавалася. Першая пісьмовая норма грэнландскай мовы была прапанавана дацкім місіянерам Паўлем Эгедэ і зафіксавана ў выдадзеным ім у 1750 годзе лемантары, затым распрацоўвалася дацкім лінгвістам і заолагам Ота Фабрыцыюсам. Пісьмовасць была заснавана на прынцыпах арфаграфіі букмола, у той час як фаналагічныя асаблівасці грэнландскай часта ігнараваліся.
Гэтую сітуацыю выправіў місіянер Самуіл Петэр Кляйншміт, і з 1851 па 1973 гады для запісу грэнландскай мовы выкарыстоўвалася яго арфаграфічная норма. Ад звычайнага лацінскага алфавіта гэты правапіс адрозніваўся наяўнасцю літары Kʻ ĸ (кра), якая пасля рэформы 1973 года была заменена на Qq. У гэтай арфаграфіі шырока ўжываліся дыякрытычныя знакі: так, дыякрытычны знак ˆ (цыркумфлекс) выкарыстоўваўся для пазначэння даўжыні галоснага (напр., ât/ît/ût замест сучаснага aat, iit, uut), знак ´ (акут) над літарай для галоснага пазначаў гемінацыю (падвоенае вымаўленне) наступнага зычнага (напр., літары á, í, ú пазначалі сучасныя a[kk], i[kk], u[kk], дзе k — умоўнае пазначэнне зычнага для зручнасці разумення); ˜ (тыльда) або ` (гравіс), у залежнасці ад аўтараў, пазначалі і падаўжэнне галоснага, і падаўжэнне наступнага зычнага разам (напр., ãt, ĩt, ũt/àt, ìt, ùt замест сучаснага aatt, iitt, uutt). Літары ê, ô, што выкарыстоўваліся толькі перад r і q, цяпер запісваюцца як er/eq і or/oq.
Арфаграфія паводле Кляйншміта арыентавана на марфемны прынцып: слоўтваральны афікс пісаўся аднолькава ў любых кантэкстах, хоць яго вымаўленне магло змяняцца.
Рэформа 1973 года змяніла гэты прынцып на фанетычны: пісьмовая форма выражэння суфіксу стала звязанай з вымаўленнем, нягледзячы на вымаўленне ў розных кантэкстах. Дзякуючы рэгулярнасці адпаведнасцей паміж старой і новай арфаграфіямі магчыма стварэнне анлайн-канвертараў, якія дазваляюць перакладаць тэкст са старога правапісу на новыГл., напрыклад, Programs for analysing Greenlandic, тады як канвертацыя з новага правапісу ў стары патрабуе пільнага аналізу, бо адрозненні ў арфаграфіі абумоўленыя фанетычнымі зменамі.
Грэнландскі алфавіт змяшчае 19 літар:
Aa, Ee, Ff, Gg, Hh, Ii, Jj, Kk, Ll, Mm, Nn, Oo, Pp, Qq, Rr, Ss, Tt, Uu, Vv