Маўрытанская чыгунка — адзіная чыгуначная лінія даўжынёй 704 км. Яна злучае цэнтр рудаздабыўных шахт Маўрытаніі, горад Зуэрат з партовым горадам Нуадзібу. Дзяржаўная арганізацыя Société Nationale Industrielle et Minière (SNIM) кантралюе ўсю лінію.
Даўжыня цягнікоў дасягае 2,5 км, што робіць іх аднымі з самых доўгіх і цяжкіх у свеце. На чале такіх цягнікоў звычайна ставяць 3-4 цеплавозы General Motors 3300HP. Яны вядуць цягнік даўжынёй ад 200 да 210 вагонаў, з 84 тонамі грузу на кожным і некаторую колькасць дапаможных вагонаў. Сярэдні грузаабарот чыгункі — 16,6 мільёнаў тон у год.
Пасажырскія перавозкі ажыццяўляюцца кампаніяй ATTM Society (Société d’assainissement, de travaux, de transport et de maintenance), падкантрольнай SNIM. Хоць пасажырскія вагоны прычапляюць да цягнікоў, нярэдка пасажыры аддаюць перавагу ехаць на дахах вагонаў ці ў грузавых вагонах, размясціўшыся прама на рудзе.
Спасылкі Афіцыйны сайт SNIM Фатаграфіі Маўрытанскіх цягнікоў Карта чыгуначнага маршруту
Чыгунка Катэгорыя:Чыгуначны транспарт у Афрыцы