thumb|400px|Існуючыя мытныя саюзы Мытны саюз, МС — пагадненне дзвюх ці больш дзяржаў (форма міждзяржаўнага пагаднення) пра адмену мытыАгульнае пагадненне аб мытах і гандлі (Артыкул 24). Жэнева, 30 кастрычніка 1947 г. // Сайт Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Дата доступу: 19 чэрвеня 2010.. ў гандлі паміж імі, форма калектыўнага пратэкцыянізму ад трэціх краін. Мытны саюз прадугледжвае таксама ўтварэнне «адзінай мытнай тэрыторыі».
Звычайна краіны — удзельніцы мытнага саюза дамаўляюцца пра стварэнне міждзяржаўных органаў, якія каардынуюць правядзенне ўзгодненай замежнагандлёвай палітыкі. Як правіла, гэта складаецца ў правядзенні перыядычных нарад міністраў, кіруючых адпаведнымі ведамствамі, якія ў сваёй працы абапіраюцца на міждзяржаўны Сакратарыят, які дзейнічае ўвесь час.Перавагі атрымання сертыфіката адпаведнасці ТР МС 004
Фактычна, гаворка ідзе пра форму міждзяржаўнай інтэграцыі, якая прадугледжвае стварэнне наднацыянальных органаў. У гэтым плане мытны саюз з'яўляецца значна больш прасунутай формай інтэграцыі, чым, напрыклад, зона свабоднага гандлю.
+ Міжнародныя мытныя саюзы Назва Дата заснавання Андская супольнасць 25 мая 1988 Еўрапейскі мытны саюз 1 студзеня 1958 Карыбская супольнасць 1 жніўня 1973 МЕРКАСУР 29 лістапада 1991 Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі 1 ліпеня 2010 Паўднёваафрыканскі мытны саюз 1910 Усходнеафрыканская супольнасць 1 студзеня 2005
Гл. таксама Валютны саюз Еўрапейская эканамічная супольнасць, Еўрапейскі саюз Германскі мытны саюз Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі Паўднёваафрыканскі мытны саюз Эканамічны саюз MERCOSUR Усходнеафрыканская супольнасць Гандлёвы блок Адзіная эканамічная прастора Андская супольнасць
Катэгорыя:Гандлёвыя блокі Катэгорыя:Эканамічная інтэграцыя