thumb|250px|Будынак пасольства Рэспублікі Беларусь у Маскве вуліца Марасейка, 17/6). Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі — дыпламатычная місія Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, размешчаная ў Маскве ў Басманным раёне на рагу Марасейкі і Армянскага завулка. Адрас Пасольства: 101990 Масква, Цэнтр, вул.Марасейка, д.17/6. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. (метро «Кітай-горад»). Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі: Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік (з 2024 года).
Аддзяленні Пасольства знаходзяцца ў Екацярынбургу, Калінінградзе, Краснадары, Мурманску, Ніжнім Ноўгарадзе, Новасібірску, Санкт-Пецярбургу, Уфе і Хабараўску.
Спіс паслоў Віктар Дзмітрыевіч Даніленка (1993-1997) Уладзімір Віктаравіч Грыгор’еў (1997-2006) Васіль Барысавіч Далгалёў (2006-2011) Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў (2011-2012) Ігар Віктаравіч Петрышэнка (2012—2018) Уладзімір Ільіч Сямашка (2018—2022) Дзмітрый Мікалаевіч Крутой (2022—2024) Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік (з 2024)
Спасылкі Афіцыйны сайт пасольства.
Расія Беларусь Катэгорыя:Басманны раён