Хеле́на Бо́нэм Ка́ртэр (; нар. 26 мая 1966 года, , Лондан, Англія) — брытанская актрыса тэатра, кіно і агучванні. Лаўрэат прэміі BAFTA (2011), шасціразовая намінантка на прэмію «Залаты глобус» (1994, 1998, 1999, 2003, 2008, 2011), двухразовая намінантка на прэмію «Оскар» (1998, 2011).
Біяграфія Раннія гады Хелена Бонэм Картэр нарадзілася ў (Лондан, Вялікабрытанія), у сям'і банкіра Рэйманда Бонэма Картэра (1929—2004) і псіхатэрапеўта Алены Бонэм Картэр. Сям'я Хелены мае трывалыя і шырокія сувязі ў палітыцы і шоў-бізнесе. Хелена атрымала адукацыю ў . Яна праўнучка прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі лорда Асквіта і ўнучка баранэсы Бонэм Картэр. У Хелены ёсць стрыечны брат Крыспін Бонэм-Картэр, таксама акцёр, найбольш вядомы як выканаўца ролі містара Бінглі у міні-серыяле BBC «Пыха і перадузятасць».
У 11 гадоў яна выйграла паэтычны конкурс з паэмай «Вінаградная лаза» (), грошы, атрыманыя ў якасці прэміі, Хелена выдаткавала на здымку партфоліё для кастынг-каталога.
Кар’ера Упершыню ў кіно яна знялася ў пятнаццаць гадоў у ролі Джульеты. Актрыса атрымала вядомасць як выканаўца «арыстакратычных» роляў у экранізацыях твораў англійскай класічнай літаратуры.
Шырокую вядомасць ва ўсім свеце Хелене прынесла роля неўраўнаважанай Марлы Сінгер у фільме Дэвіда Фінчэра «Байцоўскі клуб» (1999) і ў фільмах пра Гары Потэра, дзе яна выканала ролю Белатрысы Лестрэйндж.
Заснавальніца лініі жаночай адзежы і бялізны Pantaloonies.
Асабістае жыццё З кастрычніка 2001 года Хелена знаходзіцца ў адносінах з рэжысёрам Цімам Бёртанам (г.н.1958). У пары ёсць двое дзяцей — сын Білі Рэймонд Бёртан (04.10.03) і дачка Нел Бёртан (15.12.07). У цяперашні час сямейства пражывае ў Лондане (Англія, Вялікабрытанія).
Пары сябруе з акцёрам Джоні Дэпам і яго сям'ёй, Бёртан часта здымае грамадзянскую жонку і лепшага сябра ў сваіх фільмах. Дэп з'яўляецца хросным бацькам іх сына. Фільмаграфія (2003) «Вялікая рыба» — Джэні / ведзьма Узнагароды Прэмія BAFTA 2011 — Найлепшая жаночая роля другога плану за фільм «Прамова караля»
Крыніцы
Спасылкі
Біяграфія
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA