Мядзведзі (Ursus) — род млекакормячых атрада драпежных.

Згодна з палеанталагічнымі звесткамі, род мядзведзяў з'явіўся 5-6 мільёнаў гадоў таму. Першым яго прадстаўніком у цяперашні час лічаць мядзведзя Ursus minimus — адносна невялікая жывёла, выкапнёвыя рэшткі знойдзены на тэрыторыі Францыі. Усе сучасныя чатыры віды роду, а таксама шэраг вымерлых (напрыклад, пячорны мядзведзь Ursus spelaeus) паходзяць ад этрускага мядзведзя (Ursus etruscus), які жыў 2,1 мільёна гадоў таму.

Самым маладым відам роду з'яўляецца белы мядзведзь, які аддзяліўся ад бурага мядзведзя прыкладна гадоў таму.

Спасылкі Таксанамія на Mammal Species of the World The Bears Project Grizzly Bear Outreach Project Мядзведжыя на сайце Свет жывёл

Катэгорыя:Мядзведзевыя