Падзеі 29 студзеня: У Вільні схоплены царскімі жандарамі Кастусь Каліноўскі. 13 лютага: У Маскве адкрыўся першы расійскі заапарк. 7 ліпеня: Адкрыта Маладзечанская настаўніцкая семінарыя. 22 жніўня: Падпісана Першая Жэнеўская канвенцыя; заснаваны Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа. 2 верасня: У ЗША паўночная армія ўвайшла ў Атланту, штат Джорджыя. 20 лістапада: Аляксандр ІІ пачаў судовую рэформу ў Расіі. 13 снежня: Парагвай абвясціў вайну Бразіліі.
Нарадзіліся 1 студзеня: Цы Байшы, кітайскі мастак (пам. 16.9.1957) 13 студзеня: Вільгельм Він, нямецкі фізік, (пам. 30.8.1928) 25 чэрвеня: Вальтэр Герман Нернст, нямецкі хімік (пам. 18.11.1941) 20 ліпеня: Эрык Аксель Карлфельт, шведскі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 8.4.1931) 14 кастрычніка: Стэфан Жэромскі, польскі пісьменнік (пам. 20.11.1925) 24 лістапада: Анры дэ Тулуз-Латрэк, французскі мастак (пам. 9.9.1901)
Памерлі 2 студзеня: Мечыслаў Дарманоўскі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 ў Беларусі і Літве 2 студзеня: Ігнат Здановіч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 ў Беларусі і Літве 27 сакавіка: Жан-Жак Ампер, французскі філолаг 31 жніўня: Фердынанд Ласаль, нямецкі філосаф, эканаміст